Анато́ль Емялья́навіч Гурыно́віч ( — ) — беларускі і савецкі дыпламат, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол (1968).
Біяграфія У гады Вялікай Айчыннай вайны браў удзел у партызанскім руху ў Беларусі. Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі (1949), затым Вышэйшую Дыпламатычную Школу МЗС СССР. 1951—1957 гг. — супрацоўнік апарата МЗС БССР. 1957—1961 гг. — супрацоўнік пастаяннага прадстаўніцтва БССР пры ААН. 1961—1966 гг. — намеснік міністра замежных спраў Беларускай ССР. 14 мая 1966 — 17 ліпеня 1990 года — міністр замежных спраў Беларускай ССР.
Член ЦК КПБ (1971—1990). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1967—1990).
Узнагароды Ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (тройчы) Ордэн Дружбы народаў
Літаратура Корнилович Э. Дипломат своего времени // «Неман», № 3. 2011. — С. 204—211;
Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі Катэгорыя:Міністры замежных спраў БССР Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання Катэгорыя:Намеснікі міністраў БССР