«Абало́нь» (, ) — 21-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна. Размешчана на Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі, паміж станцыямі «Пачайна» і «Мінская». Адкрыта 19 снежня 1980 года. Пасажырапаток — 38,9 тыс. чал./суткі (2009 год).
Назва Цяперашняя назва ад жылога масіву, у якім размешчана станцыя, — з 1993 года. Раней станцыя мела назву «Праспект Карнейчука».
Канструкцыя Станцыя мелкага залажэння. Мае падземную залу з астраўной пасадачнай платформай. Скляпенні залы абапіраюцца на два рады калон. Мае два выхады ў падземныя пераходы з павільёнамі з лёгкіх канструкцый на скрыжаванні Абалонскага праспекта і вуліцы Герояў палка «Азоў». Выхад падземнага пераходу, размешчанага на паўднёвым баку станцыі, злучаны з уваходам у гандлёвы комплекс.
Абсталяванне У пошуках аб’ёмна-прасторавага рашэння станцыі архітэктары імкнуліся стварыць гармонію паміж метро і навакольным асяроддзем: у пошуках сродкаў арганізацыі прасторы яны як бы працягнулі наземную магістраль сучаснага горада ў падземную. Шэрагі шасцігранных калон залы ствараюць агульнае ўражанне шырокага светлага праспекта.
Над калонамі знаходзяцца апорныя бэлькі, на якіх размешчана закарнізнае і адкрытае асвятленне і дэкаратыўныя арнаментальныя пластыкавыя краты. Шляхавыя сцены станцыі аформленыя фрызамі на тэмы тэатра, літаратуры і мастацтва (паколькі станцыя была першапачаткова названа ў гонар пісьменніка і драматурга Аляксандра Карнейчука). Дапаўняюць мастацкае афармленне шэрагі шасцігранных калон з шэра-блакітнага і ружовага мармуру. Падлога абліцавана паліраванымі светла-шэрымі і чорнымі плітамі.
Галерэя
Рэжым працы Адкрыццё — 5:35, закрыццё — 0:06.
Адпраўленне першага цягніка ў напрамку: ст. «Герояў Дняпра» — 5:59 ст. «Тэрэмкы» — 5:39
Адпраўленне апошняга цягніка ў напрамку: ст. «Герояў Дняпра» — 0:23 ст. «Тэрэмкы» — 0:09
Крыніцы
Спасылкі Звесткі на афіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна Старонка станцыі на неафіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна Веб-энциклопедия Киева
Катэгорыя:Станцыі Кіеўскага метрапалітэна