Глу́хавічы (, ) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Чамярыскага сельсавета.
Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (236 сем'яў) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. Вёска ліквідавана 20 жніўня 2008 года«Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 .
Геаграфія Размяшчэнне У 5 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 29 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 134 км ад Гомеля.
Транспартная сістэма Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін.
Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да якой на захадзе пад вострым кутом далучаецца кароткая просталінейная, шыротная вуліца. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.
Гісторыя Найранейшая згадка пра «село Глуховичи з людми отчизными, куничниками, з даню грошовою и медовою, з дубровами, з лесами, з чертежами, полми и сеножатми и з ловы пташними» сустракаецца ў лісце ад 15 сакавіка 1574 года князя Аляксандра Аляксандравіча Вішнявецкага брату князю Міхаілу Аляксандравічу Вішнявецкаму аб раздзеле айчызнага маёнтку Брагін Кіеўскага павета Каралеўства Польскага. Уладальнікам яго стаў князь МіхаілАкт о разделе имения Брягин. 1574 г. // Беларускі археаграфічны штогоднік. Выпуск 1. — 2000. С. 189. З 2-й паловы XVII стагоддзя — у валоданні Канецпольскіх. Дзейнічала Міхайлаўская царква (з 1752 года захоўваліся метрычныя кнігі). Пасля 2-га падзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. З 1811 года ў валоданні Ракіцкіх. У 1842 годзе на сродкі графа Ракіцкага замест старой, пабудавана новая драўляная царква. У 1850 годзе дзейнічала царкоўнапрыходская школа. У 1885 годзе працавала народнае вучыліща. Працаваў спіртаачысціцельны завод Д. Т. Мысліна (паравы рухавік, 8 працоўных).
З 8 снежня 1926 года па 1987 годРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901). цэнтр Глухавіцкага сельсавета Брагінскага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акруг, з 20 лютага 1938 года Палескай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей.
У 1930 годзе дзейнічала пачатковая школа. У 1931 годзе арганізаваны калгасы «Узыходны расвет» і імя М. І. Калініна, працавалі паравы млын, конная крупадрабілка (з 1928 года), вятрак (з 1916 года), 2 гамарні, цыркулярка. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў баі за вызваленне Глухавіч і суседніх вёсак 27 лістапада 1943 года загінулі 3 салдата і 1 партызан (пахаваны ў брацкай магіле каля Дома культуры). На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 288 мясцовых жыхароў, у памяць пра загінулых у 1967 годзе збудаваны абеліск. У 1962 годзе да вёскі далучана вёска Двор Глухавічы. У 1970 годзе — васьмігадовая школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, майстэрня побытавага абслугоўвання, крама.
Да 26 верасня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Дублінскага сельсаветаРешение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области .
Знаходзіцца кантрольны пункт па назіранню за мясцовасцю, жыхары пераселены ў чыстыя месцы.
Насельніцтва Колькасць 2004 год — жыхароў няма.
Дынаміка 1850 год — 67 двароў, 462 жыхара. 1885 год — 89 двароў, 504 жыхара. 1908 год — 151 двор, 909 жыхароў. 1930 год — 153 двары. 1959 год — 971 жыхар (паводле перапісу). 1970 год — 268 двароў, 906 жыхароў. 1986 год — жыхары (236 сем'яў) пераселены.
Вядомыя выхадцы Рыгор Мікалаевіч Мігай (1927—2007) — Герой Сацыялістычнай Працы Міхаіл Міхайлавіч Паўлючэнка — акадэмік Акадэміі навук Беларусі, доктар хімічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі БССР.
Літаратура
Спасылкі