«Кантракто́ва пло́шча» (, ) — 17-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна. Размешчана на Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі, паміж станцыямі «Паштова плошча» і «Тараса Шаўчэнкі». Адкрыта 17 снежня 1976 года пад назвай «Чырвоная плошча» ў складзе першай чаргі будаўніцтва Курэнёўска-Чырвонаармейскай лініі. Цяперашняя назва — з 19 кастрычніка 1990 года. Пасажырапаток — 42,1 тыс. чал./суткі (2009 год).

Канструкцыя Станцыя плыткага залягання. Мае падземную залу з астраўной пасадачнай платформай. Скляпенні залы абапіраюцца на два рады калон. У канструкцыі выкарыстаны звыштонкія калоны з металу, якія нават пры абліцоўванні мармурам выглядаюць незвычайна вузкімі. Зала з двух бакоў злучана з падземнымі вестыбюлямі, якія выходзяць у падземныя пераходы. Паўднёвы выхад абсталяваны эскалатарам, падземны пераход выходзіць на Кантрактовую плошчу і вуліцу Спаскую. Паўночны выхад мае лесвіцу, падземны пераход выходзіць на вуліцы Канстанцінаўскую, Верхні вал і Ніжні вал.

Наземныя вестыбюлі адсутнічаюць.

Абсталяванне У архітэктурна-мастацкім вырашэнні станцыі знайшла адлюстраванне гісторыя раёна. У вестыбюлі ўсталявана тэматычнае чаканнае пано, прысвечанае Кіеўскай акадэміі. На сценах, аздобленых ружовым мармурам, усталяваны чаканныя кампазіцыі на геральдычную тэматыку.

Галерэя

Рэжым працы Адкрыццё — 5:42, закрыццё — 0:10.

Адпраўленне першага цягніка ў напрамку: ст. «Герояў Дняпра» — 5:51 ст. «Церамкі» — 5:47

Адпраўленне апошняга цягніка ў напрамку: ст. «Герояў Дняпра» — 0:15 ст. «Церамкі» — 0:16

Спасылкі Звесткі на афіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна Старонка станцыі на неафіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна Веб-энциклопедия Киева

Катэгорыя:Станцыі Кіеўскага метрапалітэна