Пе́тра ( — Аль-Батра,  — скала) — старажытны горад у паўднёвай Іарданіі, у мухафазе Маан. Вядомы сваёй і вадаправоднай сістэмай. Часам Петру яшчэ называюць Ружовым горадам з-за колеру камянёў, з якіх выразаныя яго пабудовы.

Атаясамліваецца са сталіцай Ідумеі (Эдома); праўдападобней жа заснавана ў 4 стагоддзі да н.э. як сталіца Набатэйскага царства. Размешчаны на вышыні больш за 900 метраў над узроўнем мора і 660 метраў над навакольнай мясцовасцю, далінай Аравы, у натуральна ўмацаванай даліне Вадзі Муса («Даліна Майсея»). Праход у даліну толькі праз цясніны, размешчаныя на поўначы і на поўдні, тады як з усходу і захаду скалы стромка абрываюцца, утвараючы натуральныя сцены да 60 метраў у вышыню. Іншым буйным цэнтрам набатэйскай цывілізацыі была Хегра.

6 снежня 1985 уключаная ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, у 2007 годзе выбрана адным з новых цудаў свету. З'яўляецца сімвалам Іарданіі і яе найбольш наведваным турыстычным аб'ектам.

Гарады-пабрацімы

Спасылкі

Петра ў 3D ВікіВандроўка

Катэгорыя:Пярэдняя Азія Катэгорыя:Гарады Іарданіі Катэгорыя:Біблейскія месцы Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Іарданіі Катэгорыя:Ідумеі Катэгорыя:Колішнія гарады Азіі Катэгорыя:Новыя сем цудаў свету