Навагрудскае княства, Новагародскае княства, Новагародская зямля — удзельнае княства ў Панямонні ў XIII—XIV стст. са сталіцай у Новагародку.

На думку Аляксандра Назарэнкі, не пазней за 1141 год Новагародак стаў адным з удзелаў Гарадзенскага княства. Першым новагародскім князем быў адзін з сыноў гарадзенскага князя Усеваладкі, напэўна, Барыс або Глеб. Пры іх пабудавана Барысаглебская царква. Новагародскі князь Ізяслаў згаданы Іпацьеўскім летапісе вясной 1238 годаГрушевський М. Цыт. арт. — С. 27-28., калі галіцкі князь Даніла Раманавіч «наведе… Литву Миндога Изяслава Новогородьского» на князя Конрада Мазавецкага. На грунце гэтага запісу лічаць, што побач Міндоўга у нападзе на Мазовію ўдзельнічаў і новагародскі князь Ізяслаў, як саюзнік або васал Данілы Раманавіча. Пазней княства было ўладаннем Міндоўга, Рамана Данілавіча, Войшалка, у першай палове XIV ст. — уладаннем сына Гедзіміна Карыята (разам са Слонімам і Мсцібавам). Нейкі ўдзел у княстве меў сын Карыята Фёдар. У канцы XIV ст. вялікі князь Вітаўт зняволіў, а пасля выгнаў Фёдара з Вялікага Княства Літоўскага. З таго часу княства канчаткова перайшло да велікакняжацкага дамена, Новагародкам кіравалі намеснікі вялікіх князёў.

Крыніцы

Літаратура

Грушевський, М. Хронологія подій Галицько-Волинського літопису // Записки Наукового товариства ім. Шевченка. — Львів, 1901. — Т. 41. — С. 1—72. Назаренко А. В. Городенское княжество и городенские князья в XII веке // Назаренко А. В. Древняя Русь и славяне (Древнейшие государства Восточной Европы, 2007 год) / Ин-т всеобщей истории. — Москва: Русский Фонд Содействия Образованию и Науке, 2009. — С. 124—161.

Катэгорыя:Княствы ў беларускай гісторыі Катэгорыя:Гісторыя Навагрудка Катэгорыя:З’явіліся ў XIII стагоддзі Катэгорыя:Зніклі ў XIV стагоддзі Катэгорыя:Панямонне