Берлі́н () — сталіца Германіі і яе найвялікшы горад (3 419 623 жыхароў, лістапад 2013) як па колькасці насельніцтва, так і па плошчы. Плошча — 892 км². Гэта таксама першы па велічыні горад Еўрапейскага Саюза па колькасці жыхароў. Адлегласць па прамой паміж гарадамі Берлін — Мінск 969 кмАдлегласці паміж гарадамі -.
Берлін мае самы найбольшы ўплыў сярод палітычных цэнтраў Еўрапейскага Саюза і дзякуючы вялікаму культурнаму багаццю і разнастайнасці з’яўляецца самай высоканаведвальнай метраполіяй кантынента. Горад з’яўляецца буйным транспартным вузлом і значным эканамічным, культурным і адукацыйным цэнтрам Германіі. Сусветную вядомасць Берліну прыносяць універсітэты, навукова-даследчыя ўстановы, тэатры, музеі, а таксама фестывалі, начное жыццё і незвычайная архітэктура.
На працягу сваёй гісторыі Берлін неаднойчы быў сталіцай германскіх краін, такіх як маркграфства/курфюрства Брандэнбург, каралеўства Прусія, Германскі Рэйх альбо ГДР (толькі колішняя ўсходняя частка горада). Пасля ўз’яднання Германіі 3 кастрычніка 1990 года Берлін стаў яе новай сталіцай, па рашэнню германскага бундэстага 1991 года набывае з 1999 года новыя функцыянальныя паўнамоцтвы і становіцца месцазнаходжаннем парламента і ўраду Германіі.
Гісторыя
Паходжанне назвы Берлін невядома, але яно можа мець свае карані ў мове заходніх славян, якія раней жылі гэтым месцы, і быць звязана са старажытнапалабскім berl-/birl-, што азначае — «балота»Berger, Dieter (1999). «Geographische Namen in Deutschland». Bibliographisches Institut. ISBN 3-411-06252-5.. Аднак народная этымалогія звязвае назву з нямецкім словам «Bär», што перакладаецца як мядзведзь, зрэшты мядзведзь знаходзіцца на гербе горада.
Самыя раннія сведчанні існавання паселішча ў раёне Берліна датуюцца 1192 годам«Berlin dig finds city older than thought». Associated Press.. Першыя пісьмовыя згадкі гарадоў у рэгіёне сучаснага горада з’яўляюцца з канца XII стагоддзя. Шпандау ўпершыню згадваецца ў 1197 годзе, а Кёпенік у 1209 годзе, аднак гэтыя раёны не ўваходзілі ў Берлін да 1920 года«Spandau Citadel». Berlin tourist board.. Цэнтральная частка Берліна раней складалася з двух гарадоў. Кёльн-на-Фішэрынзелі ўпершыню згадваецца ў дакуменце ў 1237 годзе, а ішны горад, які стаяў на рацэ Шпрэе, Нікалайфіртэль згадваецца ў дакуменце ад 1244 года. Час згадвання найстарэйшага з двух гарадоў і лічыцца часам заснавання Берліна. Два горада з цягам часу ўтварылі цесныя эканамічныя і сацыяльныя сувязі і ў рэшце рэшт зліліся ў 1307 годзе ў адзін горад, які стаў вядомы як Берлін.
У 1435 годзе Фрыдрых I стаў курфюрстам маркграфства Брандэнбург, якой ён кіраваў да 1440 года«The Hohenzollern Dynasty». Antipas.. Яго пераемнік, Фрыдрых II Жалезназубы, зрабіў Берлін сталіцай маркграфства, а наступныя члены сям’і Гогенцолернаў кіравалі ў Берліне да 1918 года, спачатку ў якасці абраных кіроўцаў Брандэнбургу, а потым як каралі Прусіі і ў канчатковым выніку, як нямецкія імператары. У 1448 годзе грамадзяне паўсталі супраць будаўніцтва новага каралеўскага палаца Фрыдрыха II Жалезназубага. Гэты пратэст не быў паспяховым, аднак, грамадзяне ў выніку страцілі шмат з якіх сваіх палітычных і эканамічных прывілеяў. У 1451 годзе Берлін стаў каралеўскай рэзідэнцыяй. Кіраўнікам Брандэнбурга і Берліна давялося адмовіцца ад свайго статусу вольнага Ганзейскага горада. У 1539 годзе валадар і горад афіцыйна далучыліся да лютэранскай царквы«Berlin Cathedral». SMPProtein..
16—19 стагоддзі
Трыццацігадовая вайна, якая працягвалася з 1618 па 1648 гады, спустошыла Берлін. Траціна дамоў былі пашкоджанымі альбо разбуранымі і горад страціў палову свайго насельніцтва«Brandenburg during the 30 Years War». WHKMLA.. Фрыдрых Вільгельм, вядомы як «Вялікі курфюрст», які стаў пераемнікам свайго бацькі Георга Вільгельма, пачаў праводзіць палітыку заахвочвання іміграцыі і рэлігійнай цярпімасці. Разам з Патсдамскім эдыктам, які быў напісаны ў 1685 годзе, Фрыдрых Вільгельм прапаноўваў прытулак французскім гугенотам. Звыш за 15 тысяч гугенотаў адправіўся ў Брандэнбург, з якіх 6 тысяч пасяліліся ў Берліне. Да 1700 года каля 20 працэнтаў жыхароў гораду былі французамі, і іх культурны ўплыў на горад быў вельмі велізарным. Акрамя таго, у горад накіраваліся іншыя імігранты з Чэхіі, Польшчы і Зальцбурга.
Разам з каранацыяй Фрыдрыха I у 1701 годзе як караля, якая праходзіла ў Кёнігсбергу, Берлін стаў новай сталіцай Каралеўства Прусіі, што было паспяховай спробай цэнтралізаваць размяшчэнне сталіцы ў вельмі распасцёртым Прускім каралеўстве. Пасля гэтай падзеі горад упершыню пачаў расці. У 1740 годзе Фрыдрых II, вядомы як Фрыдрых Вялікі (1740—1786), прыйшоў да ўлады. У часы яго панавання Берлін стаў цэнтрам асветы. Пасля перамогі Францыі ў вайне Чацвёртай кааліцыі, Напалеон Банапарт увайшоў у Берлін у 1806 годзе, але гораду было дазволена мець самакіраванне. У 1815 годзе горад стаў часткай новай правінцыі Брандэнбург.
Прамысловая рэвалюцыя ператварыла Берліне ў XIX стагоддзі. Эканоміка горада і яго насельніцтва значна павялічылася, а сам горад стаў асноўным чыгуначным вузлом і эканамічным цэнтрам Германіі. Неўзабаве, некаторыя прыгарады ўвайшлі ў склад Берліна, што таксама павялічыла плошчу і колькасць насельніцтва горада. У 1871 годзе Берлін стаў сталіцай створанай Германскай імперыі. А 1 красавіка 1881 года горад аддзяліўся ад правінцыі Брандэнбург і ўтварыў асобную адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку.
20 стагоддзе
У 1902 годзе быў адкрыты метрапалітэн.
Пасля Першай сусветнай вайны ў 1918 годзе ў Берліне была абвешчана рэспубліка. У 1920 годзе ў Вялікі Берлін былі ўключаны дзясяткі мястэчкаў, вёсак і маёнткаў, якія размяшчаліся вакол Берліна. Гэтае дзеянне і мела дачыненне да Шпандау і Шарлотэнбурга, а таксама шэрагу іншых абласцей, якія зараз з’яўляюцца галоўнымі муніцыпалітэтамі. Пасля гэтага пашырэння, у Берліне налічвалася каля чатырох мільёнаў чалавек. У эпоху Веймарскай рэспублікі Берлін стаў сусветна вядомым як цэнтр культурнай трансфармацыі.
30 студзеня 1933 года Адольф Гітлер і нацысцкая партыя прыйшла да ўлады. Нацысцкі рэжым знішчыў яўрэйскую суполку Берліна, якая налічвала 170 тысяч чалавек да 1933 года. Пасля Крыштальнай ночы ў 1938 годзе, тысячы яўрэяў горада былі заключаны ў турму ў суседнім канцлагеры Захсенгаўзен, а на пачатку 1943 года былі адпраўлены ў лагеры смерці, як Асвенцім, з прычыны чаго 19 мая таго ж года горад быў аб’яўлены «юдэнфрай». Падчас Другой сусветнай вайны вялікая частка Берліна была разбурана ў 1943—1945 гадах паветранымі налётамі і падчас бітвы за Берлін. Сярод сотняў тысяч людзей, якія загінулі падчас бітвы за Берлін, паводле ацэнак, 125 тысяч з’яўляліся грамадзянскімі асобаміClodfelter, Michael (2002), «Warfare and Armed Conflicts- A Statistical Reference to Casualty and Other Figures, 1500—2000» (2nd ed.), McFarland & Company, ISBN 0-7864-1204-6. Пасля заканчэння вайны ў Еўропе ў 1945 годзе Берлін атрымаў вялікі лік бежанцаў з усходніх правінцый. Дзяржавы-пераможцы падзялілі горад на чатыры сектара, аналагічныя зонам акупацыі, якімі была падзелена ўся Германія. На тэрыторыі сектараў заходніх саюзнікаў (ЗША, Вялікабрытанія і Францыя) быў створаны Заходні Берлін, у той час на тэрыторыі савецкага сектара сфарміраваўся Усходні Берлін«Agreement to divide Berlin». FDR-Library..
Усе чатыры саюзніка мелі агульныя адміністрацыйныя абавязкі ў Берліне. Аднак у 1948 годзе, калі заходнія саюзнікі правялі грашовую рэформу ў заходніх зонах Германіі і трох заходніх сектарах Берліна, Савецкі Саюз увёў блакаду на пад’язныя шляхі з Заходняга Берліна, які ляжала цалкам унутры савецкай кантраляванай тэрыторыі. Берлінскі паветраны мост, праведзены трыма заходнімі саюзнікамі, пераадолеў гэту блакаду, пастаўляючы прадукты харчавання і іншыя прадметы ў горад з 24 чэрвеня 1948 года да 11 мая 1949 года«Berlin Airlift / Blockade». Western Allies Berlin.. У 1949 годзе была створана Федэратыўная Рэспубліка Германія, якая ў канчатковым выніку ўз’яднала ўсе амерыканскія, англійскія і французскія зоны, за выключэннем зон гэтых трох краін у Берліне, а марксісцка-ленінская Германская Дэмакратычная Рэспубліка была абвешчана ва Усходняй Германіі. Заходні Берлін афіцыйна заставаўся акупаваным горадам, але палітычна ён быў вельмі цесна звязаны з Федэратыўнай Рэспублікай Германіяй, нягледзячы на яго геаграфічнае становішча. Заходні Берлін выпускаў свае паштовыя маркі, якія былі вельмі падобны на маркі ФРГ, але з дадаткам слова «Берлін». У сферы авіяцыйных перавозак у Заходнім Берліне былі прадстаўлены толькі амерыканскія, брытанскія і французскія авіякампаніі.
Існаванне дзвюх нямецкіх дзяржаў павялічыла напружанне ва ўзаемаадносінах сярод капіталістычным і сацыялістычным блокамі, што ў выніку прывяло да халоднай вайны. Усходняя Германія абвясціла Берлін у якасці сваёй сталіцы, што не было прызнана заходнімі дзяржавамі. Акрамя таго ГДР кантралявала толькі палову тэрыторыі самога Берліна, ва Усходнім Берліне знаходзілася вялікая частка гістарычнага цэнтра гораду. Заходнегерманскі ўрад, тым часам, быў створаны на часовай аснове ў Боне«Berlin official website; History after 1945» . City of Berlin..
Берлін быў цалкам падзелены. Нягледзячы на тое, што жыхары заходняй часткі гораду маглі пераходзіць ва ўсходнюю частку гораду толькі праз строга кантралюемыя кантрольна-прапускныя пункты, для большасці жыхароў Усходу падарожжа ў Заходні Берлін і ФРГ было ўжо немагчыма. У 1971 годзе чатырохбаковае пагадненне гарантавала доступ у і з Заходняга Берліна на машыне ці на цягніку праз Усходнюю Германію і скончыла патэнцыяльныя хваляванні аб закрыцці маршрутаў«Ostpolitik: The Quadripartite Agreement of September 3, 1971». US Berlin Embassy.. У 1989 годзе, з заканчэннем халоднай вайны і ціскам з боку насельніцтва Усходняй Германіі падзенне Берлінскай сцяны адбылося 9 лістапада 1989 года і пасля яна была разбурана амаль цалкам. 3 кастрычніка 1990 года дзве часткі Германіі ўз’ядналіся, як Федэратыўная Рэспубліка Германія, Берлін зноў стаў афіцыйнай нямецкай сталіцай. У чэрвені 1991 года Бундэстаг прагаласаваў за перанос усіх дзяржаўных адміністрацыйных структур у Берлін, які цалкам быў завершаны ў 1999 годзе.
Геаграфія Дакладныя геаграфічныя каардынаты Берлінскай ратушы: 52° 31' 12" паўночнай шырыні, 13° 24' 36" заходняй даўжыні. Самае вялікае пашырэнне горада ва ўсходне-заходнім напрамку дасягае 45 кіламетраў, у паўночна-паўднёвым — 38 кіламетраў. Плошча гарадской тэрыторыі — каля 892 км². Берлін цалкам акружае зямля Брандэнбург, горад знаходзіцца на ўсходзе Федэратыўнай Рэспублікі Германія, на адлегласці 70 кіламетраў ад мяжы з Польшчай. Горад з’яўляецца адным з самых густанаселеных раёнаў краіны.
Клімат Горад знаходзіцца ў зоне памеранага клімату. Сярэднегадавая тэмпература ў Берліне-Далеме складае 9,2 °C, а сярэднегадавая колькасць ападкаў 579 мм. Самымі цёплымі месяцам з’яўляецца ліпень і жнівень з сярэдняй тэмпературай 18,4 і 17,8 °C, самыя халодныя месяцы — студзень і люты з сярэдняй тэмпературай 0,5 і 1,2 °C. Самая высокая сярэдняя колькасць ападкаў прыходзіцца на май: 67 мм, самая нізкая на люты: 36 мм.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 Сярэд. макс. тэмпература (°C) 2,9 4,2 8,513,218,921,623,723,618,813,4 7,1 4,4 Сярэд. мін. тэмпература (°C)-1,9-1,5-1,3 4,2 9,012,314,314,110,6 6,4 2,2-0,4 Сярэд. кол. ападкаў у мес. (мм)42,333,340,537,153,868,755,558,245,137,343,655,3 Сярэд. кол. дажджлівых дзён у мес.10,08,09,17,88,99,88,47,97,87,69,611,4
Архітэктура