Біркіркара — карта Мальты (, прынята таксама скарочанае напісанне B’Kara) — горад на Мальце. Насельніцтва - каля 25 000 чалавек.

У горадзе 4 аўтаномныя парафіі: Святой Алены, Святога Язэпа, Багародзіцы Кармельскай і Святой Марыі. Тут жа знаходзіцца адзін з лепшых каледжаў Мальты, каледж Святога Алойзія.

Тут нарадзіліся былы прэзідэнт Эдвард Фенек Адамі, лідар апазіцыі Альфрэд Сант, а таксама першы прэзідэнт Мальты Антоні Мамо.

Дэвіз на гербе горада — In hoc signo vinces, а на гербе горада намаляваны чырвоны крыж, над якім узвышаецца карона.

Сярод славутасцяў Біркіркары варта адзначыць Стары вакзал (чыгунка была пракладзеная ў 1931 годзе), які ў цяперашні час пераўтвораны ў публічны парк. Нягледзячы на тое, што Біркіркара ператварылася ў камерцыйны цэнтр Мальты, яна захоўвае зачараванне архітэктуры і побыту жылога сектара.

У горадзе таксама ёсць уласны футбольны клуб Біркіркара, заснаваны ў 1950 годзе.

Катэгорыя:Гарады Мальты