Двор-Са́вічы (, ) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Чамярыскага сельсавета.
За 18 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 46 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галіне Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 137 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін.
Гісторыя Заснаваны на пачатку XX стагоддзя. У 1931 годзе арганізаваны калгас.
У паселішчы размешчаны філіял НДІ радыяцыі «Двор-Савічы» і эксперыментальная база НДІ сельскай гаспадаркі.
Да 1 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Хракавіцкага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 276 .
Планіроўка складаецца з амаль прамалінейнай шыротнай вуліцы, забудаванай пераважна двухбакова, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Насельніцтва 2004 год — 37 гаспадарак, 74 жыхары.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Чамярыскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брагінскага раёна