Канстанці́н Ксаве́р’евіч (Канстанці́навіч) Ракасо́ўскі (;  — ) — савецкі военачальнік, Маршал Савецкага Саюза (1944), маршал Польшчы (5 лістапада 1949). Двойчы Герой Савецкага Саюза (1944, 1945).

Паходжанне Нарадзіўся ў Целяханах 3 (15) верасня 1889 года.

На службе ў Чырвонай Арміі, не пазней за 1919 год, Ракасоўскі пачаў пазначаць годам нараджэння 1896-ы і падпісвацца Канстанцінам Канстанцінавічам, замест Канстанціна Ксавер’евіча. Таксама часам пішуць, што сапраўднае яго імя — Казімір. Пасля надання другога звання Героя Савецкага Саюза, як месца нараджэння пачаў пазначаць Вялікія Лукі, дзе і паставілі яму помнік-бюст. Паводле кароткай аўтабіяграфіі, напісанай 27 снежня 1945 года, нарадзіўся ў Вялікіх Луках (паводле анкеты 1920 годв, у Варшаве).

Бацька — Ксаверы Юзаф Ракасоўскі (1853—1902), паляк, паходзіў са шляхецкага роду Ракасоўскіх герба Гляўбіч або Окша, рэвізор Варшаўскай чыгункі. Продкі страцілі шляхецтва, то-бок не былі зацверджаны ў расійскім дваранстве, у сярэдзіне XIX стагоддзя. Маці — Антаніна (Антаніда) Іванаўна Аўсяннікава (пам. 1911), беларуска родам з Целяхан, настаўніца. Бацька паслаў Канстанціна вучыцца ў прыватнае тэхнічнае вучылішча Антона Лагуна, але ў 1902 годзе бацька памёр. Канстанцін працаваў памочнікам кандытара, потым дантыста, а ў 1909—1914 гадах — каменячосам у майстэрні Стэфана Высоцкага, мужа сваёй цёткі Соф’і, у Варшаве, а потым у мястэчку Груец за 35 км на паўднёвы захад ад Варшавы. У 1911 годзе памерла маці.

Першая сусветная вайна 2 жніўня 1914 года 18-гадовы (паводле анкеты, на праўдзе — 25-гадовы) Канстанцін добраахвотнікам паступіў у 5-ы драгунскі Каргапольскі полк 5-й кавалерыйскай дывізіі 12-й арміі і быў залічаны ў 6-ы эскадрон. У красавіку 1920 года, запаўняючы кандыдацкую картку на замяшчэнне камандных пасад, Ракасоўскі паказаў, што ў царскім войску служыў вальнапісаным і скончыў 5 класаў гімназіі. У рэчаіснасці ён служыў толькі ахвотнікам (дабравольцам) і, такім чынам, не меў патрэбнага адукацыйнага цэнзу ў 6 класаў гімназіі для таго, каб служыць вальнапісаным. 8 жніўня Ракасоўскі вызначыўся пры правядзенні коннай разведкі каля вёскі Ястржэм, за што быў узнагароджаны Георгіеўскім крыжам 4-й ступені і ўзведзены ў яфрэйтары. Браў удзел у баях пад Варшавай, навучыўся абыходзіцца з канём, авалодаў вінтоўкай, шашкай і пікай.

У пачатку красавіка 1915 года дывізія была перакінута ў Ковенскую губерню. У баі пад Панявежам Ракасоўскі атакаваў нямецкую артылерыйскую батарэю, за што быў прадстаўлены да Георгіеўскага крыжа 3-й ступені, аднак узнагароду не атрымаў. У баі за чыгуначную станцыю Трашкуны, разам з некалькімі драгунамі, скрытна захапіў акоп нямецкай палявой варты, і 20 ліпеня быў узнагароджаны Георгіеўскім медалём 4-й ступені. Каргапольскі полк вёў акопную вайну на беразе Заходняй Дзвіны. Зімой-вясной 1916 года ў складзе партызанскага атрада, сфарміраванага з драгунаў, Канстанцін шматразова перасякаў раку дзеля разведкі. 6 мая за атаку нямецкай заставы атрымаў Георгіеўскі медаль 3-й ступені. У атрадзе ён пазнаёміўся з унтэр-афіцэрам Адольфам Юшкевічам, які меў рэвалюцыйныя погляды. У чэрвені вярнуўся ў склад палка, дзе зноў перапраўляўся цераз раку ў разведвальны пошук.

Пад канец кастрычніка пераведзены ў вучэбную каманду 1-га запаснога кавалерыйскага палка. У лютым 1917 года Каргапольскі полк перафарміравалі, Ракасоўскі трапіў у 4-ы эскадрон, разам з іншымі байцамі па лёдзе пераходзіў Дзвіну і атакаваў нямецкія каравулы. 5 сакавіка полк часова знаходзіўся ў тыле, быў скліканы, і перад конным строем палкоўнік Пётр Міхайлавіч Дараган зачытаў акт аб адрачэнні Мікалая II ад прастола. 11 сакавіка полк прысягнуўся Часоваму ўраду. У палку з’явіліся перакананыя прыхільнікі бальшавікоў, сярод якіх быў Іван Уладзіміравіч Цюленеў, згодна Загаду № 1 Петраградскага Савета быў абраны палкавы камітэт. 29 сакавіка Ракасоўскі быў узведзены ў малодшыя унтэр-афіцэры.

Немцы наступалі на Рыгу. З 19 жніўня Каргапольскі полк прыкрываў адыход пяхоты і абозаў у Латвію. 23 жніўня Ракасоўскі з групай драгунаў адправіўся на разведку каля мястэчка Кроненберг і выявіў нямецкую калону, што рухалася па пскоўскай шашы. 24 жніўня 1917 года быў прадстаўлены і 21 лістапада ўзнагароджаны Георгіеўскім медалём 2-й ступені. Драгуны выбралі Ракасоўскага ў эскадронны, а потым у палкавы камітэт, які вырашаў пытанні жыцця палка. Стрыечнік — таварыш па службе Франц РакасоўскіКардашов В. И. В драгунском мундире. // Рокоссовский. — : Молодая гвардия, 1980. з групай драгунаў-палякаў вярнуўся ў Польшчу і ўступіў у вайсковую арганізацыю, якая фарміравалася лідарамі польскіх нацыяналістаў. У снежні 1917 года Канстанцін Ракасоўскі, Адольф Юшкевіч і іншыя драгуны ўступілі ў Чырвоную Гвардыю. Пад канец снежня Каргапольскі полк быў перакінуты ў тыл на ўсход. 7 красавіка 1918 года на станцыі Дзікая, на захад ад Волагды, 5-ы Каргапольскі драгунскі полк быў расфарміраваны.

Грамадзянская вайна З кастрычніка 1917 года добраахвотна перайшоў у Чырвоную Гвардыю (у Каргапольскі чырвонагвардзейскі атрад радавым чырвонагвардзейцам), потым у Чырвоную армію. З лістапада 1917 года па люты 1918 года ў складзе Каргапольскага чырвонагвардзейскага кавалерыйскага атрада, на пасадзе памочніка начальніка атрада, Ракасоўскі браў удзел у задушэнні контррэвалюцыйных паўстанняў у раёне Волагды, Буя, Галіча і Салігаліча. З лютага па ліпень 1918 года браў удзел у задушэнні анархісцкіх і казацкіх контррэвалюцыйных выступленняў на Слабажаншчыне (у раёне Харкава, Унечы, Міхайлаўскага хутара) і ў раёне Карачаў — Бранск. У ліпені 1918 года, у складзе таго ж атрада, перакінуты на Усходні фронт пад Екацярынбург і браў удзел у баях з белагвардзейцамі і чэхаславакамі пад станцыяй Кузіна, Екацярынбургам, станцыямі Шамары і Шаля да жніўня 1918 года. Са жніўня 1918 года атрад перафарміраваны ў 1-ы Уральскі імя Валадарскага кавалерыйскі полк, Ракасоўскі прызначаны камандзірам 1-га эскадрона.

7 сакавіка 1919 года ўступіў у РКП(б) (членскі білет № 239).

У Грамадзянскую вайну — камандзір эскадрона, асобнага дывізіёна, асобнага кавалерыйскага палка. 7 лістапада 1919 года на поўдзень ад станцыі Мангут, у сутычцы з намеснікам начальніка 15-й Омскай Сібірскай стралковай дывізіі арміі Калчака, палкоўнікам М. С. Вазнясенскім (у мемуарах Ракасоўскага памылкова «Васкрасенскім») засек апошняга, а сам быў паранены ў плячо.

23 студзеня 1920 года Ракасоўскі быў прызначаны камандзірам 30-га кавалерыйскага палка 30-й дывізіі 5-й арміі.

Летам 1921 года, камандуючы чырвоным 35-м кавалерыйскім палком, у баі пад Троіцкасаўскам нанёс паражэнне 2-й брыгадзе генерала Б. П. Рэзухіна з Азіяцкай коннай дывізіі генерала барона Р. Ф. фон Унгерн-Штэрнберга і быў цяжка параненыСоколов Б. В. Барон Унгерн. Чёрный всадник. — : АСТ-ПРЕСС КНИГА. — (Историческое расследование). — ISBN 978-5-462-00585-5. За гэты бой Ракасоўскага ўзнагародзілі ордэнам Чырвонага Сцяга.

У кастрычніку 1921 года пераведзены камандзірам 3-й брыгады 5-й Кубанскай кавалерыйскай дывізіі.

У кастрычніку 1922 года ў сувязі з перафарміраваннем 5-ы дывізіі ў Асобную 5-ю Кубанскую кавбрыгаду, па ўласным жаданні прызначаны на пасаду камандзіра 27-га кавалерыйскага палка гэтай жа брыгады.

У 1923—1924 гадах браў удзел у баях супраць белагвардзейскіх атрадаў генерала Мыльнікава, палкоўніка Дзераўцова, Дуганава, Гардзеева і сотніка Шадрына І. С., якія выйшлі на тэрыторыю СССР, у Забайкалле (узначальваў Срэценскі баявы ўчастак). 9 чэрвеня 1924 года, у час правядзення аператыўна-вайсковай аперацыі супраць атрадаў Мыльнікава і Дзераўцова, Ракасоўскі ўзначальваў адзін з атрадаў чырвонаармейцаў, які ішоў па вузкай таежнай сцежцы.

Мыльнікаў выжыў. Неўзабаве чырвоныя аператыўным шляхам усталявалі месцазнаходжанне параненага генерала Мыльнікава на хаце аднаго з мясцовых жыхароў і 27 чэрвеня 1924 года арыштавалі яго. Атрады Мыльнікава і Дзераўцова былі разгромленыя ў адзін дзень.

Міжваенны перыяд

30 красавіка 1923 года Ракасоўскі ажаніўся з Юліяй Пятроўнай Барміной. 17 чэрвеня 1925 года ў іх нарадзілася дачка Арыядна.

Верасень 1924 — жнівень 1925 года — слухач кавалерыйскі курсаў удасканалення каманднага складу, разам з Георгіем Жукавым і Андрэем Яроменкам.

З ліпеня 1926 года па ліпень 1928 года Ракасоўскі служыў у Манголіі інструктарам асобнай Мангольскай кавдывізіі (горад Улан-Батар).

Са студзеня па красавік 1929 года прайшоў курсы ўдасканалення вышэйшага начальніцкага складу пры Акадэміі імя М. В. Фрунзэ, дзе пазнаёміўся з працамі Міхаіла Тухачэўскага.

У 1929 годзе камандаваў 5-й асобнай кубанскай кавалерыйскай брыгадай (размяшчалася ў Ніжняй Бярозаўцы пад Верхняудзінскам), у лістападзе 1929 года ўдзельнічаў у Маньчжура-Чжалайнорскай (Маньчжура-Джалайнорскай) наступальнай аперацыі РСЧАВ пламени и славе. Очерки истории Краснознамённого Сибирского военного округа. 2-е изд., испр. и доп. Новосибирск, Новосибирское кн. изд-во, 1988. стр.50-54..

Са студзеня 1930 года Ракасоўскі камандаваў 7-й Самарскай кавалерыйскай дывізіяй (адным з камандзіраў брыгад у якой быў Георгій Жукаў). У лютым 1932 года пераведзены на пасаду камандзіра-камісара 15-й Асобнай кубанскай кавалерыйскай дывізіяй (Даурыя).

З увядзеннем у 1935 годзе персанальных званняў у РСЧА атрымаў званне камдыўПриказ Народного Комиссара обороны Союза ССР по личному составу армии № 2494 ..

У 1936 годзе Канстанцін Ракасоўскі камандуе 5-м кавалерыйскім корпусам у Пскове.

Арышт 27 чэрвеня 1937 года быў выключаны з УКП(б) «за страту класавай пільнасці»Свидетельствуют документы 1936—1937 гг. // Псков. — 1995. — № 3. — С. 101.. У асабістай справе Ракасоўскага мелася інфармацыя, што ён быў цесна звязаны з камкорам Касьянам ЧайкоўскімТвердовский И. Маршалы Победы. Жуков и Рокоссовский (док. фильм). — Россия, 2005.. 22 ліпеня 1937 года звольнены з РСЧА «па службовай неадпаведнасці»Газенко Р. Маршал Рокоссовский. Любовь на линии огня (док. фильм). — Россия, 2006.. Камкор Іван Куцякоў даў паказанні на камандарма 2-га рангу Міхаіла Веліканава і іншых, а той, у ліку іншых, «паказаў» на К. К. РакасоўскагаСувениров О. Ф. Трагедия РККА 1937—1938. — : ТЕРРА, 1998. — С. 167.. Начальнік разведаддзела штаба ЗабВА даў паказанні, што Ракасоўскі ў 1932 годзе сустракаўся з начальнікам японскай ваеннай місіі ў Харбіне Міцітара КамацубараКрасунов В. К., Ермаков А. И. Великие русские полководцы и флотоводцы. Истории о верности, о подвигах, о славе. — М.: Центрполиграф, 2011. — 320 с. — Тираж 3000 экз. ISBN 978-5-227-02579-1..

У жніўні 1937 года Ракасоўскі паехаў у Ленінград, дзе быў арыштаваны па абвінавачванні ў сувязях з польскай і японскай разведкамі, стаўшы ахвярай ілжывых паказанняў. Два з паловай гады правёў пад следствам (следчая справа № 25358-1937). Доказы будаваліся на сведчаннях паляка Адольфа Юшкевіча, паплечніка Ракасоўскага ў грамадзянскую. Але Ракасоўскі добра ведаў, што Юшкевіч загінуў пад Перакопам. Ён сказаў, што ўсе падпіша, калі Адольфа прывядуць на вочную стаўку. Сталі шукаць Юшкевіча і выявілі, што ён даўно памёр.