Міхаі́л Уладзі́міравіч Мясніко́віч (нар. , в. Новы Сноў Нясвіжскі раён, Мінская вобласць) — беларускі палітык і эканаміст. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009), доктар эканамічных навук (1998), прафесар (2003).

Біяграфія Скончыў Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут (1972). Ад 1972 да 1973 г. служыў у савецкім войску. Ад 1973 да 1983 г. працаваў у «Мінскводаканале» і Упраўленні прадпрыемстваў камунальнага абслугоўвання Мінгарвыканкама. Працаваў інжынерам.

З 1983 да 1984 г. быў кіраўніком выканаўчага камітэта Савецкага раённага Савета народных дэпутатаў Мінска, а ад 1984 да 1985 г. намеснікам старшыні выканаўчага камітэта Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў.

У 1985—1986 гг. быў сакратаром Мінскага гаркама КПБ. Ад 1986 да 1991 г. уваходзіў у склад Міністэрства ЖКГ БССР і Камітэта БССР па эканоміцы і планаванні. У 1986—1990 быў Міністрам камунальнай гаспадаркі БССР. З 16 ліпеня 1990Постановление Верховного Совета Республики Беларусь от 16 июля 1990 г. №135-XII «О назначении Заместителя Председателя Совета Министров Республики Беларусь, Председателя Государственного комитета Республики Беларусь по экономике и планированию» быў намеснікам старшыні Савета Міністраў БССР, з 1994 года — намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.

У 1991—1994 гг. быў віцэ-прэм’ерам. З 10 кастрычніка 1995 да 12 верасня 2001 быў кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З 19 кастрычніка 2001 — кіраўнік Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі: найперш прэзідэнт, а з 26 кастрычніка 2004 па 28 снежня 2010 — старшыня Прэзідыума.

28 красавіка 2000 узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Аўтар шматлікіх публікацый па эканоміцы.

З 28 снежня 2010 года па 27 снежня 2014 года — Прэм’ер-міністр Беларусі.

16 студзеня 2015 года абраны старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі БеларусьСенатары выбралі Мясніковіча старшынёй Савета Рэспублікі . Заставаўся на пасадзе да снежня 2019 года.

20 снежня 2019 года быў зацверджаны Старшынёй Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі. 2 лютага 2020 года ўступіў у пасаду.Главы стран ЕАЭС утвердили Михаила Мясниковича председателем Коллегии ЕЭК 1 лютага 2024 пакінуў пасаду.Новый председатель Коллегии ЕЭК

У красавіку 2024 года быў выбраны дэлегатам на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.

Асноўныя працы Формирование финансово-промышленных групп в переходных экономиках (на примере Республики Беларусь и Российской Федерации). СПб., 1997. Республика Беларусь на пути к новой экономике. Мн.: Беларуская навука, 2009. Republic of Belarus: Macroeconomics, Innovation, Economic Security. Minsk: Bel.Navuka, 2010. Структурная политика и модернизация экономики Республики Беларусь. Мн.: Беларуская навука, 2011. Эволюционные трансформации экономики Беларуси. Минск: Беларус. навука, 2016. Актуальная повестка развития белорусской экономики в условиях интеграции. Минск: Беларус. навука, 2017. Будущее рождается сегодня : о некоторых вопросах развития. Минск: Беларус. навука, 2019. Гл. таксама Кабінет Мясніковіча Спіс старшынь Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Крыніцы

Спасылкі Председатель Коллегии ЕЭК Мясникович Михаил Владимирович Премьер-министр Республики Беларусь Мясникович Михаил Владимирович (2013) Прэзідэнты НАНБ з 1928 года — МЯСНІКОВІЧ Міхаіл Уладзіміравіч Міхаіл Уладзіміравіч Мясніковіч у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Члены-карэспандэнты НАНБ Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Дактары эканамічных навук Катэгорыя:Прэзідэнты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Міністры жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР Катэгорыя:Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі Катэгорыя:Кіраўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Старшыні Дзяржплана БССР Катэгорыя:Намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР Катэгорыя:Першыя намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Нясвіжа Катэгорыя:Старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання