Канстанцін Мікалаевіч Са́ннікаў ( — ) — беларускі і савецкі рэжысёр, акцёр. Народны артыст БССР (1949). Лаўрэат двух Сталінскіх прэмій (1948, 1952). Член УКП(б) з 1941 года. Дзед Андрэя Саннікава.
Біяграфія Нарадзіўся 30 мая 1896 года ў Рагачове (цяпер — Гомельская вобласць).
Скончыў Рагачоўскае рэальнае вучылішча30 мая — 110 год з дня нараджэння К. М. Саннікава (1896—1965), рэжысёра, акцёра, педагога, народнага артыста Беларусі.
Пачаў сцэнічную дзейнасць у 1916 годзе. У 1926 годзе скончыў Беларускую драматычную студыю ў Маскве. З 1926 года — акцёр БелАДТ імя Я. Коласа ў Віцебску. З 1932 года кіраваў 3-м беларускім тэатрам. З 1937 года — у БелАДТ імя Я. Купалы, у 1948—1952 гадах — яго мастацкі кіраўнік. З 1947 года выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (з 1960 года — прафесар). Яго вучнямі былі Генадзь Аўсяннікаў, Лілія Давідовіч, Марыя Захарэвіч, Галіна Талкачова, Віктар Тарасаў і іншыя.
Памёр 12 ліпеня 1965 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Творчасць 1939 — Згуба ваўка Э. Л. Самуйленка 1947 — Канстанцін Заслонаў А. І. Маўзона 1950 — Пяюць жаваранкі К. Крапівы 1954 — Выбачайце, калі ласка! А. Я. Макаёнка 1955 — Зыкаў М. Горкага 1956 — На крутым павароце К. Л. Губарэвіча 1958 — Людзі і д’яблы К. Крапівы 1959 — Смерць ваяводы Ю. Славацкага
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Ирина ЗАВАДСКАЯ Земля Санникова // СБ. Беларусь сегодня Константин Санников (Канстанцін Саннікаў) // КИНО-ТЕАТР.РУ
Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры СССР Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры Беларусі Катэгорыя:Акцёры тэатра СССР Катэгорыя:Акцёры тэатра Беларусі Катэгорыя:Тэатральныя педагогі СССР Катэгорыя:Тэатральныя педагогі Беларусі Катэгорыя:Тэатральныя педагогі XX стагоддзя Катэгорыя:Члены КПСС