Уладзімір Уладзіміравіч Корш-Саблін (сапраўднае прозвішча — Саблін; 29 сакавіка (11 красавіка) 1900, Масква — 6 ліпеня 1974, Мінск) — савецкі беларускі , кіно.

Лаўрэат Сталінскай прэміі трэцяй ступені (1950). Народны артыст Беларускай ССР (1955). Народны артыст СССР (1969). Член ВКП(б) з 1948. Адзін з заснавальнікаў беларускага кіно.

Біяграфія У 1917 годзе пачаў творчую дзейнасць як акцёр тэатра, у кіно прыйшоў у 1923 годзе.

Корш-Саблін здымаў камедыі, фільмы-драмы, біяграфічныя фільмы. У 1945—1960 і 1969—1974 гадах — мастацкі кіраўнік кінастудыі «Беларусьфільм». З 1957 года старшыня Аргбюро СПК Беларусі. З 1965 года быў першым сакратаром СК Беларусі.

Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Прызнанне і ўзнагароды

Сталінская прэмія трэцяй ступені (1950) — за фільм «Канстанцін Заслонаў» (1949). Дзяржаўная прэмія Беларускай ССР (1967) — за фільм «Масква — Генуя» (1964). Народны артыст Беларускай ССР (1955). Народны артыст СССР (1969). Ордэн Леніна. Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі.

Спасылкі Гэта мы: Закліканы рэвалюцыяй

Катэгорыя:Народныя артысты СССР Катэгорыя:Народныя артысты Беларускай ССР Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Члены Саюза кінематаграфістаў СССР Катэгорыя:Члены Беларускага саюза кінематаграфістаў Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР Катэгорыя:Лаўрэаты Сталінскай прэміі Катэгорыя:Постаці Беларусьфільма Катэгорыя:Артыстычныя псеўданімы Катэгорыя:Сацыялістычны рэалізм Катэгорыя:Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска Катэгорыя:Людзі на паштовых канвертах