Мюнхенскі метрапалітэн () з’яўляецца разам з Мюнхенскай гарадской электрычкай асновай грамадскага транспарту ў Мюнхене. Метро ў Мюнхене было адкрыта 19 кастрычніка 1971 года і на дадзены момант мае сетку даўжынёй 103,1 км з 100 станцыямі. Шчыльнасць станцый на 1000 жыхароў з’яўляецца адной з самых высокіх у свеце. Дзякуючы стоадсоткавай аснашчанасці станцый ліфтамі, травалатарамі і эскалатарамі, а таксама прадуманай сістэме перасадак Мюнхенскае метро лічыцца адным з самых зручных у Еўропе.

Спасылкі Афіцыйны сайт MVG, фірма, якая абслугоўвае мюнхенскі метрапалітэн Тарыфны саюз мюнхенскага рэгіёна Мюнхенскі метрапалітэн на афіцыйным сайце Мюнхена Мюнхенскі метрапалітэн на сайце www.muenchnerubahn.de Мюнхенскі метрапалітэн на сайце urbanrail.net

Катэгорыя:Метрапалітэны Германіі Катэгорыя:З’явіліся ў 1971 годзе Катэгорыя:1971 год у Германіі Катэгорыя:Транспарт Мюнхена