Луйтла-Дуймун ( «Малы Дуймун») — самы маленькі і адзіны незаселены з 18 Фарэрскіх астравоў, размешчаных паміж Шатландыяй і Ісландыяй. Плошча 0,8 км². Найвышэйшы пункт — гара Раван вышынёй 414 метраў. Востраў незаселены.
Назва «Дуймун» меркавана паходзіць з кельцкай мовы і азначае «два ўзгоркі». Маюцца на ўвазе дзве гары на суседніх астравах Вялікі і Малы Дуймун.
Малы Дуймун ніколі не быў населены. Яго адзіныя насельнікі — авечкі і тупікі. Авечак тут пасвяць са старажытных часоў.
На востраве — самая бедная флора Фарэрскіх астравоў, якая налічвае ўсяго восем відаў раслін.
У 1850 годзе востраў быў прададзены з таргоў за 5000 дацкіх талераў. У часе гандлю каралеўскія прадстаўнікі штучна завышалі цану, каб узбагаціць каралеўскую казну.
Спасылкі Litladimun.com — Афіцыйны сайт уладальнікаў вострава Остров Луйтла-Дуймун, место, где отдыхают облака, Фарерские острова
Катэгорыя:Астравы Фарэрскага архіпелага Катэгорыя:Незаселеныя астравы