Вашынгто́н () — горад, сталіца Злучаных Штатаў Амерыкі. Афіцыйная назва — акру́га Калу́мбія, ёсць самастойнай тэрыторыяй, якая не ўваходзіць ні ў адзін са штатаў. Горад быў заснаваны ў 1791 годзе і названы ў гонар Джорджа Вашынгтона, першага амерыканскага прэзідэнта. З 1871 года Вашынгтон разам з Джорджтаўнам і шэрагам іншых абласцей аб’яднаны ў федэральную акругу Калумбія (, скарочана D.C.), межы якой супадаюць з горадам, таму амерыканцы, каб не блытаць горад з аднайменным штатам на паўночным захадзе краіны, у гутарковай мове звычайна завуць горад «Дзі-Сі» ці «Вашынгтон Дзі-Сі».

Горад размешчаны на паўночным беразе ракі Патомак, мяжуе са штатам Вірджынія на паўднёвым захадзе і штатам Мэрыленд з усіх іншых бакоў. Насельніцтва горада праз прыезд жыхароў прыгараднай зоны падчас працоўнага тыдня павялічваецца да аднаго мільёна. Насельніцтва , часткай якой ёсць горад, складае 5,4 млн чалавек; паводле гэтага паказчыка агламерацыя займае восьмае месца ў краіне.

У Вашынгтоне размешчаны галоўныя прадстаўніцтвы ўсіх трох галін федэральнай улады, уключаючы рэзідэнцыю Прэзідэнта ЗША ў Белым доме, а таксама мноства помнікаў і музеяў агульнанацыянальнага значэння. У горадзе базуюцца штаб-кватэры Сусветнага банка, Міжнароднага валютнага фонду, Арганізацыі амерыканскіх дзяржаў, Міжамерыканскага банка развіцця, .

Вашынгтонам кіруе муніцыпальны савет з 13 чалавек на чале з мэрам. Аднак Кангрэс ЗША мае вярхоўную ўладу над горадам і можа скасоўваць законы, прынятыя саветам. Таму жыхары горада маюць менш правоў у самакіраванні, чым жыхары штатаў. У акругі ёсць дэлегат у Палаце прадстаўнікоў амерыканскага Кангрэса, які не мае права голасу, але няма сваіх прадстаўнікоў у Сенаце. Да ратыфікацыі дваццаць трэцяй папраўкі да Канстытуцыі ЗША ў 1961 годзе жыхары акругі таксама не мелі права голасу на .

Дэвіз горада: (, Правасуддзе для ўсіх).

Гісторыя

Ранняя эпоха Паводле даных археалогіі, каля сучаснай ракі Анакостыі, сама меней, ужо 4000 гадоў назад жылі карэнныя амерыканцы. Еўрапейцы даследавалі гэту тэрыторыю з пачатку XVII стагоддзя, адным з першых быў капітан Джон Сміт. На месцы сучаснага горада Вашынгтон размяшчалася некалькі паселішчаў і вёсак.

Першымі каланіяльнымі землеўладальнікамі на тэрыторыі сучаснай акругі Калумбія былі Джордж Томпсан і Томас Джэрард, якія ў 1662 годзе атрымалі ў дарунак зямлі вакол Капіталійскага ўзгорка і шэраг іншых тэрыторый уніз да ракі Патомак. Томпсан прадаў свае землі ля Капіталійскага ўзгорка ў 1670 годзе Томасу Нотлі; пасля яны перайшлі да Дэніэла Кэрала. У 1697 годзе ўлады Мэрыленда пабудавалі форт, адціснуўшы карэнных амерыканцаў на захад.

У 1751 годзе, калі заканадаўчы орган Мэрыленда выкупіў шэсцьдзесят акраў зямлі ў Джорджа Гордана і Джорджа Біела за 280 фунтаў, быў заснаваны ; прыкладна ў гэты ж час была заснавана Александрыя (у 1749 годзе). Джорджтаўн быў самым верхнім па цячэнню ракі Патомак пунктам, да якога можна было падняцца ад акіяна на гандлёвых судах. Джорджтаўн ператварыўся ў квітнеючы порт, дзякуючы гандлю і транспартаванню тытуню і іншых тавараў з каланіяльнага Мэрыленда.

Планаванне і будаўніцтва горада ў канцы XVIII стагоддзя right|200px|thumb|Схема змены тэрыторыі Вашынгтона Пачынаючы са склікання Першага Кантынентальнага кангрэса і пасля абвяшчэння незалежнасці Другім Кантынентальным кангрэсам, сталіца новай дзяржавы размяшчалася ў Філадэльфіі. У сілу розных прычын, на працягу некалькіх першых гадоў існавання ЗША, статус галоўнага горада дзяржавы перыядычна пераходзіў да розных гарадоў, але затым кожны раз вяртаўся Філадэльфіі. Апошні часавы прамежак, калі Філадэльфія мела статус амерыканскай сталіцы, прыйшоўся на 1778—1783 гады. У чэрвені 1783 года натоўп раз’юшаных салдатаў сабралася пад сценамі Індэпендэнс-хол і запатрабавала выплату даравання за службу ў перыяд вайны за незалежнасць. Удзельнікі Кангрэса, у сваю чаргу, высунулі патрабаванні Джону Дзікінсану, каб той забяспечыў бяспечную працу нацыянальнага парламента і сабраў апалчэнне для яго абароны, аднак Дзікінсан адмовіўся ачысціць горад ад пратэстуючых. Гэта падзея атрымала назву «», у выніку якога 21 чэрвеня Кангрэс быў вымушаны «бегчы» ў Прынстан, штат Нью-Джэрсі.

Адмова Дзікінсана абараніць нацыянальны ўрад стаў прадметам абмеркавання на Філадэльфійскім канвенце ў 1787 годзе, на якім была прынята Канстытуцыя ЗША. Раздзел 8 артыкула 1 дае Кангрэсу ўладу:

ажыццяўляць ва ўсіх выпадках выключныя заканадаўчыя паўнамоцтвы ў стаўленні да акругі (не больш квадрата з бокам дзесяць міль), якая, быўшы саступленай асобнымі штатамі і прыняты Кангрэсам, стане месцам знаходжання ўрада Злучаных Штатаў; ажыццяўляць падобную ўладу ў стаўленні да ўсіх земляў, набытых са згоды заканадаўчага сходу штата, у якім гэтыя землі знаходзяцца, для ўзвядзення фортаў, пабудовы складоў, арсеналаў, верфяў і іншых патрэбных збудаванняў;

Джэймс Мэдысан 23 студзеня 1788 года ў артыкуле № 43 «Федэраліста» таксама падкрэсліў, што нацыянальная сталіца павінна быць незалежная ад штатаў для яе абслугоўвання і бяспекі. Канстытуцыя, аднак, не вызначае месцазнаходжанне новай сталіцы. Штаты Мэрыленд, Нью-Джэрсі, Нью-Ёрк і Вірджынія прапанавалі свае тэрыторыі для новага горада. Паўночныя штаты аддавалі перавагу, каб сталіца знаходзілася ў якім-небудзь з іх буйных гарадоў, паўднёвыя штаты, наадварот, жадалі, каб новая сталіца размяшчалася на іх тэрыторыі. Пазней паводле , падпісанаму Джэймсам Мэдысанам, Аляксандрам Гамільтанам і Томасам Джэферсанам, новая сталіца павінна была размяшчацца на рацэ Патомак, на мяжы паміж Вірджыніяй і Мэрылендам. Гамільтан прапанаваў, каб новы федэральны ўрад узяў на сябе даўгі, накопленыя штатамі падчас вайны за незалежнасць. Аднак да 1790 годзе «паўднёўцы» ў значнай ступені пакрылі свае замежныя даўгі. Прапанова Гамільтана патрабавала, каб паўднёвыя штаты выплацілі частку доўгу паўночных штатаў, наўзамен гэтага новая сталіца будзе пабудавана на іх тэрыторыі. Джэферсан і Мэдысан падтрымалі гэту прапанову і забяспечылі размяшчэнне сталіцы ў паўднёвых штатах.

Закон пра месцазнаходжанне ад 16 ліпеня 1790 года прадугледжваў знаходжанне амерыканскай сталіцы ў той вобласці, якую абярэ прэзідэнт Вашынгтон. Пачатковая форма федэральнай акругі была квадратнай з бокам 10 міль, і Вашынгтон жадаў уключыць у сталіцу Александрыю. Кангрэс у 1791 годзе выправіў закон для ўключэння Александрыі ў федэральную акругу. У адпаведнасці з гэтым жа законам, прэзідэнт Вашынгтон прызначыў трох спецыяльных упаўнаважаных (Томаса Джонсана, Дэніэла Кэрала і Дэвіда Сцюарта) у 1791 годзе, каб кантраляваць планаванне, дызайн і набыццё ўласнасці ў федэральнай акрузе і сталіцы. 9 верасня 1791 года яны пагадзіліся назваць горад у гонар Джорджа Вашынгтона, а раён назвалі тэрыторыяй Калумбіі (у гонар сімвала, які ўвасабляе Злучаныя Штаты)Steward, John (1898) Early Maps and Surveyors of the City of Washington, D.C, Records of the Columbia Historical Society, Vol. 2 p. 53 in Google Books. Retrieved 2009-09-29.Chapter IV. «Permanent Capital Site Selected», pp. 87-88, 101, in Crew, Harvey W., Webb, William Bensing, Wooldridge, John (1892), Centennial History of the City of Washington, D.C., United Brethren Publishing House, Dayton, Ohio in Google Books. У 1791—1792 гадах архітэктар і яго памочнікі абыйшлі мяжу горада і паставілі па перыметры. Шматлікія з гэтых камянёў стаяць там дагэтуль і з’яўляюцца цяпер нацыянальнымі помнікамі. Такім чынам, новы горад сталі будаваць на паўночным беразе ракі Патомак, на ўсход ад Джорджтаўна.

XIX стагоддзе 17 лістапада 1800 года ў горадзе адбылася першая сесія Кангрэса.

Паводле пад выключным кантролем Кангрэса была сфарміравана акруга Калумбія, у якую ўваходзілі Вашынгтон, Джорджтаўн і Александрыя. Затым гэта тэрыторыя была падзелена на дзве акругі: Вашынгтон (на поўнач і ўсход ад Патомака) і Александрыя (на поўдзень і захад ад ракі). Пасля прыняцця гэтага закона грамадзяне Вашынгтона ўжо не лічыліся жыхарамі Мэрыленда і Вірджыніі.

left|thumb|Капітолій у 1814 годзе пасля нападу англічан на горад 24—25 жніўня 1814 года падчас англа-амерыканскай вайны англічане пад камандаваннем адмірала Джорджа Кокберна . Будынкі Капітолія, і Белы дом згарэлі. Большасць урадавых будынкаў было адноўлена, але Капітолій, які тым часам яшчэ будаваўся, не быў скончаны ў сучасным выглядзе да 1868 года.

У 1830—40-х гадах у паўднёвай акрузе Александрыя пачаўся эканамічны спад. Прычынай спаду сталі дзеянні мясцовых абаліцыяністаў, якія дамагаліся адмены рабства, у той час як рабагандаль быў асновай эканомікі акругі. У 1840 годзе жыхары Александрыі падалі прашэнне ў Кангрэс, каб іх землі ўключылі зноў у склад штата Вірджынія. 9 ліпеня 1846 Кангрэс задаволіў гэту просьбу..

Паводле рабагандаль (але не рабства) у горадзе забараняўся. Да 1860 годзе негрыцянскае насельніцтва горада прыблізна на 80 % складалася са свабодных чарнаскурых жыхароў. Грамадзянская вайна ў 1861 годзе прывяла да росту насельніцтва, галоўным чынам, з-за прытоку вызваленых рабоў. У 1862 годзе прэзідэнт Аўраам Лінкальн падпісаў акт, які канчаткова зацвердзіў адмену рабства ў сталіцы, вызваліўшы пры гэтым прыблізна 3100 чалавек. Да 1870 годзе насельніцтва горада вырасла амаль да 132 000 чалавек. Нягледзячы на рост горада, у Вашынгтоне ўсё яшчэ былі небрукаваныя вуліцы, і пасля дажджу з-за моцнага бруду па іх немагчыма было праехаць; сітуацыя была настолькі дрэнная, што нават некаторыя члены Кангрэса з-за яе прапанавалі перанесці сталіцу ў іншае месца.

right|thumb|Тэатр Форда, у якім у 1865 годзе быў забіты Аўраам Лінкальн Паводле закона 1871 года Кангрэс стварыў урад для кіравання ўсёй тэрыторыяй акругі, пры гэтым аб’яднаўшы непасрэдна сам горад Вашынгтон, Джорджтаўн і акруга Вашынгтон у адзіны муніцыпалітэт, афіцыйна названы акругай Калумбіі. Нават пры тым, што горад Вашынгтон з юрыдычнага пункта гледжання спыніў існаванне пасля 1871 года, імя працягвае выкарыстоўвацца для абазначэння ўсёй акругі. Па гэтым жа закону Кангрэс прызначыў камісію па мадэрнізацыі горада. У 1873 годзе прэзідэнт Грант прызначыў губернатарам ; ужо ў гэтым жа годзе Шэпард выдаткаваў 20 млн $ (у пераліку на 2007 год гэта сума склала б 357 млн $) на грамадскія працы, якія мадэрнізавалі Вашынгтон, але разарылі гарадскі бюджэт. У 1874 годзе Кангрэс зняў з пасады Шэпарда, і новыя спробы ўладкавання горада не прадпрымаліся аж да 1901 года.

XX стагоддзе Колькасць жыхароў горада заставалася адносна стабільнай да Вялікай дэпрэсіі 1930-х гадоў, калі заканадаўства Новага курсу прэзідэнта Франкліна Рузвельта павялічыў колькасць дзяржаўных служачых у Вашынгтоне. Другая сусветная вайна актывізавала дзейнасць урада, дадаткова павялічыўшы колькасць служачых у сталіцы; да 1950 года горад дасягнуў піка насельніцтва — 802 178 жыхароў. У 1961 годзе была прынята дваццаць трэцяя папраўка да Канстытуцыі ЗША, якая падавала Вашынгтону тры галасы ў калегіі выбаршчыкаў для выбараў прэзідэнта і віцэ-прэзідэнта, але ўсё яшчэ не падавала магчымасці абіраць кангрэсменаў.

left|200px|thumb|Натоўп людзей слухае прамову Марціна Лютара Кінга падчас марша на Вашынгтон у 1963 годзе 4 красавіка 1968 года ў сувязі з забойствам лідара руху барацьбітоў за грамадзянскія правы Марціна Лютэра Кінга ў горадзе ўспыхнулі беспарадкі, пераважна ў афраамерыканскіх кварталах і камерцыйных раёнах. Беспарадкі працягваліся на працягу трох дзён, пакуль іх не атрымалася спыніць з дапамогай больш за 13 000 салдат з федэральных войскаў і нацыянальнай гвардыі. Было спалена шмат магазінаў і іншых будынкаў, аднаўленне якіх зацягнулася да канца 1990-х.