Крысціян Гофман фон Гофмансвальдау (, , цяпер , Польшча — ) — нямецкі паэт, адзін з буйных прадстаўнікоў барока, стваральнік т. зв. другой сілезскай школы паэтаў, блізкай да марынізму.
Скончыў Лейдэнскі ўніверсітэт (Нідэрланды).
Дэбютаваў перакладамі з італьянскай паэзіі. Дыяпазон лірыкі Крысціяна Гофмана фон Гофмансвальдау (надрукавана пасмяротна) вельмі шырокі: ад галантнай любоўнай паэзіі (эратычныя оды, мадрыгалы, рандо) да трагічнай філасофскай лірыкі, эпітафій і эпіграм, дзе геданістычныя матывы спалучаюцца з адчуваннем марнасці, тленнасці быцця. Вядомасць яму прынеслі «Гераічныя лісты» (1679), узорам для якіх паслужылі «Гераіды» Авідзія.
Некаторыя вершы Гофмана фон Гофмансвальдау пераклаў на беларускую мову Лявон БаршчэўскіНеўзабаве з’явіцца анталогія паэзіі нямецкага барока.
Катэгорыя:Паэты Германіі Катэгорыя:Нямецкамоўныя паэты Катэгорыя:Пісьменнікі Германіі Катэгорыя:Нямецкамоўныя пісьменнікі