Пюі-дэ-Дом (, ) — дэпартамент на поўдні цэнтральнай часткі Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Авернь. Парадкавы нумар — 63. Адміністрацыйны цэнтр — Клермон-Феран. Насельніцтва — 604,3 тыс. чалавек (36-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).
Плошча тэрыторыі 7970 км², галоўным чынам гэта гарыстая мясцовасць. Праз дэпартамент працякаюць рака Алье і Дардонь.
Дэпартамент уключае 5 акруг, 51 кантон і 470 камун. Назва дэпартамента паходзіць ад вулкана Пюі-дэ-Дом.
Пюі-дэ-Дом — адзін з першых 83 дэпартаментаў, створаных у сакавіку 1790 г. Знаходзіцца на тэрыторыі былой правінцыі Авернь. Першапачаткова дэпартамент зваўся Мон-д’Ор (літаральна — Залатая гара).
Вядомыя асобы Одры Тоту
Спасылкі
Prefecture website (in French) Conseil General website (in French)