Лю Фанпін (; нарадзіўся не пазней за 758 год): кітайскі паэт часоў Танскай дынастыі з горада Лоян правінцыі Хэнань, Сюнну па паходжанні. Вядомыя яго вершы «Месячная ноч» (), «Веснавы сум» (), «Новая вясна» (), «У лодцы асенняй ноччу» ().
Біяграфія
У эпоху Цяньбао () не вытрымаў экзамен цзіньшы () і не здолеў папасці ў войска, таму пасяліўся пустэльнікам ля рэк Жухэ () і Ін (), ніколі не стаўшы чыноўнікам. Быў калегам Хуан Фужэня (), Юань Дэсю (), Лі Ці (), Ян У (). Большай часткай пісаў пейзажную лірыку. Часта пісаў у форме чатырохрадкоўяў. Ён не выказваў новых ідэй, але мастацкае майстэрства, з якім ён апісвае прыроду, вельмі высокае.
Спасылкі Вершы Лі Фанпіна ў «Вікікрыніцы» Старонка на Hudong (у т.л. вершы) Старонка ў «Байду Байкэ» (у т.л. вершы)
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Паэты Кітая Катэгорыя:Кітайскамоўныя паэты