Бук (Fagus) — род кветкавых раслін сямейства .

Батанічнае апісанне

Двухдольныя, аднадомныя лістападныя дрэвы вышынёй да 50 м, дыяметрам ствала да 2—2,5 м, з густой амаль цыліндрычнай кронай і шэрай гладкай карой. Жывуць да 500 гадоў. Лісце эліптычнае, бліскучае. Кветкі дробныя, аднаполыя. Плады — трохгранныя арэхі.

Арэал

Адрозніваецца 10 відаў. Пашыраны ў нетрапічных абласцях Паўночнага паўшар’я. На тэрыторыі Беларусі ў дзікарослым стане ў час кліматычнага оптымуму галацэну трапляўся .

Выкарыстанне

Лесаўтваральныя (пераважна ў гарах), меліярацыйныя, дэкаратыўныя (некаторыя віды маюць садовыя формы), тэхнічныя (з драўніны вырабляюць мэблю, музычныя інструменты, фанеру і інш., атрымліваюць метылавы спірт, воцат), лекавыя, алейныя (плады даюць харчовы і тэхнічны алей), кармавыя і ядавітыя (плады маюць алкалоід фаіін) расліны.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Букавыя