Цітавя́ны, таксама Цітувенай (, ) — горад у цэнтральнай Літве. Уваходзіць у склад Кельмскага раёна Шавельскага павета. Горад належыць да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць.

Гісторыя Упершыню Цітавяны (ст.-бел.: Титовяны) згадваюцца ў 1500 годзе. У XVII стагоддзі паселішча належала Андрэю Валовічу, і ўваходзіла ў склад Жамойцкага староства Вялікага Княства Літоўскага. Паводле яго загада ў 1633 годзе быў пабудаваны касцёл і кляштар, у які былі запрошаны бернардынцы з Вільні. У XVIII стагоддзі касцёл і кляштар былі перабудаваны, у іх архітэктуру былі дададзены элементы барока.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Цітавяны апынуліся ў складзе Расійскай імперыі.

За часамі Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. З 1918 года ў складзе Літвы. З 1940 года ў Літоўскай ССР.

З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.

Эканоміка У наваколлі вядзецца здабыча торфу.

Насельніцтва

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Валовічы