Рыго́р Са́віч Скаварада́ (, ; , Чарнухі, Любенскі полк — , Іванаўка, Харкаўская губерня) — украінскі асветнік-гуманіст, філосаф і паэт.
Рыгор Скаварада прыходзіцца стрыечным прадзедам рускаму філосафу Уладзіміру Салаўёву.
Жыццё і дзейнасць Нарадзіўся 22 лістапада (3 снежня) 1722 года ў ваколіцах Палтавы ў сяле Чарнухі Лубенскага палка, які ўваходзіў у рысу Кіеўскай губерні. Адукацыю атрымаў у Кіеўскай акадэміі. З-за праследаванняў свецкіх і духоўных улад з 1769 года Рыгор Скаварада па большай частцы вёў жыццё вандроўнага філосафа-багаслова, блукаючы па Маларосіі, Прыазоўі, па Слабадской, Варонежскай, Арлоўскай і Курскай губернях. Вядомы сваімі асветніцка-этычнымі ідэямі, заснаванымі на ўслаўленні працоўнага народа, крытыцы сацыяльнай няроўнасці. Лічыў, што шчасце чалавека заключаецца ў працы, якая адпавядае яго прыродным схільнасцям. У педагагічных поглядах знайшлі адлюстраванне гуманізм, дэмакратызм, любоў да радзімы і народа. Перакладаў творы Гарацыя, Вергілія, Авідзія, Плутарха, Цыцэрона, новалацінскіх паэтаў. У паэтычных зборніках «Сад божых песень», «Байкі харкаўскія» (30 баек) асуджаў тагачасную сацыяльную сістэму, апяваў свабоду, прыгажосць роднай прыроды, сцвярджаў высокія маральныя пачаткі ў чалавеку. Лічыў, што чалавек і свет — гэта дзве бездані: «Ён у табе, а ты ў ім». Распрацоўваючы тэмы гуманістычнай псіхалогіі, аддаваў перавагу чалавечаму інтэлекту, яго магчымасцям удасканальваць індывідуальнае і грамадскае жыццё («Наркіс. Разглагол пра тое: пазнай сябе», да 1767; «Сімфонія, названая кніга Асхань, пра пазнанне самога сябе», 1767; «Размова пяці пра ісціннае шчасце ў жыцці», 1773—1774 і інш.).
Літаратура
Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1998. ISBN 985-11-0108-7
Спасылкі
Григорій Сковорода. Кантата «Сад Божественних Пісень» Рыгор Скаварада. Сачыненні Старонка Рыгора Скаварады на Міжнародным культурным партале Эксперымент. Біяграфія, артыкулы, творы
Катэгорыя:Паэты Украіны Катэгорыя:Паэты Расійскай імперыі Катэгорыя:Перакладчыкі з лацінскай мовы Катэгорыя:Філосафы Украіны