Антрапагенез — частка біялагічнай эвалюцыі, якая прывяла да з’яўлення віду Homo sapiens, які аддзяліўся ад іншых гамінід, чалавекападобных малпаў і плацэнтарных млекакормячых, працэс гісторыка-эвалюцыйнага фарміравання фізічнага тыпу чалавека, першапачатковага развіцця яго працоўнай дзейнасці, гаворкі. Вывучэннем антрапагенезу займаецца мноства навук, у прыватнасці антрапалогія, палеаантрапалогія, генетыка, лінгвістыка.
У эвалюцыйным кантэксце тэрмін «чалавек» ставіцца не толькі да людзей, што жывуць зараз, але і да прадстаўнікам вымерлых відаў роду Homo. Акрамя таго, даследаванні антрапагенезу распаўсюджваюцца на іншых гамінін, напрыклад, аўстралапітэкаў. Род Homo аддзяліўся ад аўстралапітэка ці падобных ім гамінін каля 2 млн гадоў таму ў Афрыцы. Існавала некалькі відаў людзей, большасць з якіх вымерлаMark Collard, Bernard Wood; How reliable are human phylogenetic hypotheses? quote: .. existing phylogenetic hypotheses about human evolution are unlikely to be reliable http://www.pnas.org/content/97/9/5003.abstract. Да іх, у прыватнасці, адносяцца эрэктусы і неандэртальцы.
Старажытныя прадстаўнікі віда Homo sapiens з’явіліся ў выніку эвалюцыі 400—250 тыс. гадоў таму. Пануючай у нашы дні гіпотэзай паходжання людзей з’яўляецца нская, згодна з якой наш від з’явіўся ў Афрыцы і адтуль распаўсюдзіўся па ўсім свеце, замяшчаючы існуючыя папуляцыі H. erectus і H. neanderthalensis. Альтэрнатыўная гіпотэза завецца мультырэгіянальнай. Згодна з апошняй, людзі, пачынаючы, відаць, ад H. erectus, эвалюцыянавалі як адзіны від, у якім генныя патокі маглі вольна цыркуляваць. Наяўныя ў цяперашні час даныя палеаантрапалогіі не дазваляюць зрабіць канчатковы выбар паміж гэтымі гіпотэзамі , хоць даныя генетыкі падтрымліваюць нскую тэорыю.
Пачынаючы з H. habilis, людзі выкарыстоўвалі каменныя прылады працы, усё больш па-майстэрску вырабленыя (гл. Палеаліт). У апошнія 50 тыс. гадоў тэхналогія і культура змяняюцца хутчэй, чым папярэднія эпохі.
Параўнальная табліца відаў роду Homo Віды Эпоха (млн гадоў таму) Арэал пасялення Сярэдні рост (m) Маса цела (kg) Аб’ём галаўнога мозга (cm³) Выкапнёвыя рэшткі Дата адкрыцця/першай публікацыі H. habilis 2,2 - 1,6 Афрыка 1,0 — 1,5 33 — 55 660 мноства 1960/1964 H. erectus 2 - 0,03 Афрыка, Еўразія (Ява, Кітай, Каўказ) 1,8 60 850 (раннія падвіды) — 1100 (познія падвіды) мноства 1891/1892 H. rudolfensis 1,9 Кенія 1 чэрап 1972/1986 H. georgicus 1,8 Грузія 600 некалькі 1999/2002 H. ergaster 1,9 - 1,4 Паўднёвая і Усходняя Афрыка 1,9 700—850 мноства 1975 H. antecessor 1,2 - 0,8 Іспанія 1,75 90 1000 2 стаянкі 1997 H. cepranensis 0,9 - 0,8? Італія 1000 1 чэрапна крышка 1994/2003 H. heidelbergensis 0,6 - 0,25 Еўропа, Афрыка, Кітай 1,8 60 1100—1400 мноства 1908 H. neanderthalensis 0,35 - 0,03 Еўропа, Заходняя Азія 1,6 55 — 70 (каранасты) 1200—1700 мноства (1829)/1864 H. rhodesiensis 0,3 - 0,12 Замбія 1300 вельмі мала 1921 H. sapiens sapiens 0,2 — да цяп. часу паўсюдна 1,4 — 1,9 50 — 100 1000—1850 жывуць цяпер —/1758 H. sapiens idaltu 0,16 - 0,15 Эфіопія 1450 3 чэрапа 1997/2003 H. floresiensis 0,10 - 0,012 Інданезія 1 25 400 7 асобін 2003/2004 У фармаце JPG. BY Sentteriys & Scriny
Літаратура Групповой отбор, происхождение человека и происхождение семьи (А. И. Фет. Инстинкт и социальное поведение. Второе издание)
Спасылкі
Маркаў А. В. «Происхождение и эволюция человека. Обзор достижений палеоантропологии, сравнительной генетики и эволюционной психологии» Доклад, прочтенный в Институте Биологии Развития РАН 19 марта 2009 г. Бібліятэка партала Антропогенез.ру У Афрыцы знайшлі самую старую папуляцыю людзей Знойдзены меркавана самы стары з продкаў чалавека («Известия науки») А. В. Галанін Як ўзнік чалавек Артыкулы аб паходжанні чалавека ў часопісе «Знание-сила»
Катэгорыя:Неаген