Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (ГДМУ) — вышэйшая навучальная ўстанова (універсітэт) г. Гомеля. Установа забяспечвае падрыхтоўку спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй па медыцынскіх спецыяльнасцях. Знаходзіцца ў пераважным падначаленні двух міністэрстваў: Міністэрства адукацыі і Міністэрства аховы здароўя.
Гісторыя 13 ліпеня 1935 г. сакратар Гомельскага гаркама КП(б)Б М. В. Стакун і старшыня гарсавета Малашонак накіравалі старшыні СНК БССР М. М. Галадзеду дакладную запіску. У ёй, у прыватнасці, указвалася, што на Гомельскім апорным пункце Беларускага медыцынскага інстытута навучаецца 115 студэнтаў, 80 % з іх з’яўляюцца медыцынскімі работнікамі, што горад Гомель мае моцны выкладчыцкі склад. Да навучальнага працэсу падключаюцца выкладчыкі з Мінска, Гомельскага лесатэхнічнага і педагагічнага інстытутаў, ёсць свой трахаматозны інстытут. У дакуменце таксама прапаноўваліся варыянты размяшчэння інстытута, выказвалася надзея, што з’яўленне медвуза ў горадзе з’явіцца стымулам уздыму ўсёй медыцыны ў рэгіёне.Абраменко М. Е. ГОМЕЛЬСКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ МЕДИЦИНСКИЙ УНИВЕРСИТЕТ — ТРУДНЫЙ ПУТЬ СТАНОВЛЕНИЯ (К 15-ЛЕТИЮ СО ДНЯ ОСНОВАНИЯ). Проблемы здоровья и экологии. 2005;(3):7-9. https://doi.org/10.51523/2708-6011.2005-2-3-1
Аднак мерапрыемства патрабавала і фінансавання, і падрыхтаваных кадраў вучоных-медыкаў, якіх у рэспубліцы катастрафічна не хапала. Акрамя таго, нараўне з прафесійнай падрыхтоўкай студэнтаў-медыкаў у той час таксама існавалі праблемы зарплаты, побыту, ладу жыцця на месцах будучага працаўладкавання і прапанаваныя меры заахвочвання, і нават пагрозы выпускнікам аж да прыцягнення да крымінальнай адказнасці аказваліся малаэфектыўнымі. Цалкам вытлумачальная нявырашанасць кадравай праблемы і пасля Вялікай Айчыннай вайны. У 1953 г. для поўнага ўкамплектавання лячэбна-прафілактычных устаноў Гомельскай вобласці не хапала 366 чалавек.
Наступная спроба Гомеля арганізаваць медінстытут была зроблена ў 1958 г. У сакавіку таго ж года на пасяджэнні бюро абкама быў разгледжаны стан медыцынскага абслугоўвання насельніцтва вобласці. Удзельнікі гэтай нарады прыйшлі да несуцяшальных высноў. Сетка лячэбных устаноў зусім не адпавядала патрэбнасці аховы здароўя, з-за чаго толькі ў папярэднім годзе было адмоўлена ў шпіталізацыі 2293 хворым. Нараўне з іншымі недахопамі дрэнна вырашалася кадравая праблема. Вобласць на 10 тыс. насельніцтва мела 8,8 урачоў, у рэспубліцы — 10, па СССР — 17. Пасля нарады кіраўнікі вобласці (аб’яднанай у 1954 г. з Палескай) звярнуліся да старшыні Саўміна БССР М. Я. Аўхімовіча з запіскай аб арганізацыі медыцынскага інстытута. Кіраўніцтва вобласці прапаноўвала адкрыць медыцынскі інстытут з лячэбным і стаматалагічным факультэтамі са штогадовым прыёмам 200 чалавек на лячэбны і 100 чалавек на стаматалагічны. Прапаноўваючы варыянты размяшчэння інстытута, ўлады былі гатовы нават на перамяшчэнне педагагічнага інстытута, які ўжо існаваў у Гомелі, ў г. Мазыр. Аднаак канчатковае рашэнне аказалася не на карысць Гомеля: ў 1958 годзе, трэцім па ліку ў Беларусі, быў адкрыты Гродзенскі медыцынскі інстытут.
Гомельскі дзяржаўны медыцынскі інстытут пачаў сваё існаванне 1 лістапада 1990 года ў адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў БССР ад 14 лістапада 1990 № 284 і загадам Міністра аховы здароўя БССР ад 20 лістапада 1990 № 188. Стварэнне ВНУ было абумоўлена вострай патрэбай у медыцынскіх кадрах у Гомельскай і Магілёўскай абласцях, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, а таксама неабходнасцю правядзення навуковых даследаванняў па вывучэнню медыцынскіх наступстваў Чарнобыльскай катастрофы і пошуку шляхоў іх пераадолення. Першым рэктарам інстытута стаў доктар медыцынскіх навук, прафесар Ю. І. Бандажэўскі.
За час існавання ўніверсітэта створаны высокапрафесійны калектыў, здольны ажыццяўляць падрыхтоўку ўрачэбных кадраў на належным узроўні, праводзіць навуковыя даследаванні, аказваць лячэбна-кансультатыўную дапамогу насельніцтву.
У 2003 годзе Гомельскі дзяржаўны медыцынскі інстытут прайшоў акрэдытацыю ў Рэспубліцы Беларусь на адпаведнасць тыпу ўніверсітэт. ВНУ акрэдытаваны па ўсіх спецыяльнасцях падрыхтоўкі кадраў з вышэйшай адукацыяй. У 2008 годзе ўніверсітэт прайшоў дзяржаўную акрэдытацыю спецыяльнасцяў, прафесій і атэстацыю.
Клінічная база — адна з лепшых у Рэспубліцы Беларусь, дзе прымяняюцца самыя сучасныя медыцынскія тэхналогіі па дыягностыцы і лячэнні эндакрыналагічных, кардыялагічных, імуналагічных, гематалагічных, афтальмалагічных, анкалагічных захворванняў;
Факультэты Лячэбны факультэт Медыка-дыягнастычны факультэт Медыка-прафілактычны факультэт Факультэт замежных навучэнцаў Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Факультэт даўніверсітэцкай падрыхтоўкі
Кіраўнікі ўніверсітэта
1990—1999 — Юрый Іванавіч Бандажэўскі; 1999—2007 — Сяргей Уладзіміравіч Жаваранак; 2007—2020 — Анатоль Мікалаевіч Лызікаў; 2020—2026 — Ігар Алегавіч Стома; з 2026 — Ірына Вячаславаўна Назаранка.
Літаратура
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт універсітэта
Катэгорыя:Універсітэты Гомеля
Катэгорыя:З’явіліся ў 1990 годзе Катэгорыя:1990 год у Гомелі