«Арланда» () — мастацкі фільм 1992 года, экранізацыя аднайменнага рамана Вірджыніі Вульф. Галоўную ролю выканала Цільда Суінтан. Фільм з’яўляецца сумеснай вытворчасцю Вялікабрытаніі, Расіі, Італіі, Францыі, Нідэрландаў.

Фільм адзначаны кінапрэміяй «Фелікс» у намінацыі «Найлепшы малады еўрапейскі фільм».

Сюжэт Фільм падзелены на сем сэнсавых частак — Смерць, Каханне, Паэзія, Палітыка, Грамадства, Секс і Нараджэнне — і ахоплівае перыяд у 350 год. Першую палову гэтага тэрміну Арланда пражывае як мужчына, а другую як жанчына.

Першая частка і гісторыя Арланда пачынаюцца ў эпоху каралевы Лізаветы І, якой спадабаўся прыгожы шаснаццацігадовы юнак — яна робіць яго сваім фаварытам. На смяротным ложы яна адарвае яго значнай маемасцю, а наўзамен просіць заставацца яго вечна маладым. Другая частка апісвае гісторыю першага моцнага пачуцця Арланда – кахання да дачкі рускага пасла Сашы, з якой ён пазнаёміўся катаясь на каньках па замерзлай Тэмзе падчас Вялікіх халадоў 1607 года. Але Саша здраджвае пачуццям Арланда і, разчараваўшыся ў жанчынах, он з’язджае ў свой маентак, дзе засыпае на цэлы тыдзень. Прачнуўшыся, Арланда знаходзіць новае зацікаўленне — паэзію, — і выпісвае з Лондана вядомага паэта, каб гутарыць з ім аб мастацтве, але і той не спраўджвае яго чаканняў.

Развітаўшыся з чарговыымі іллюзіямі, Арланда адпраўляецца з пасольствам у Канстанцінопаль — так пачынаецца чацвертая частка фільма. Ен робіць палітычную кар’еру, але, аднойчы заснуўшы, прачынаецца істотай іншага полу. Ужо як жанчына, Арланда вяртаецца ў Англію, дзе за час, пакуль яна адсутнічала, надышла эпоха Асветніцтва. Яна ўваходзіць ў вышэйшы свет, наведвае салоны, але хутка ей надакучвае і гэты занятак. Завяршыўшы з вышэйшым светам, Арланда знаеміцца з Мармадзьюкам Шэлмердзінам (яго іграе Біллі Зейн). Закахаўшыся ў яго, яна адкрывае для сябе секс. Ужо ў пачатку XX стагоддзя Арланда сановіцца маці і аўтарам – і гэта становіцца фіналам фільма.

У ролях Цільда Суінтан — Арланда Квенцін Крысп — Лізавета I Білі Зейн — Мармадзьюк Шэлмердзін Шарлота Валандрэ — прынцэса Саша Джон Вуд — эрцгерцаг Гары Дадлі Сатан — Якаў I Том Хофман — Вільгельм III Тобі Стывенс — Атэлла Алег Пагудзін — Дэздэмона Віктар Сцяпанаў — рускі пасол Джымі Самервіл — анёл, спявак у лодцы

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны сайт Рэцэнзія да фільму на кінаблоге «Я пра КІНО»

Катэгорыя:Фільмы Вялікабрытаніі 1992 года Катэгорыя:Фільмы Расіі 1992 года Катэгорыя:Фільмы Італіі 1992 года Катэгорыя:Фільмы Францыі 1992 года Катэгорыя:Фільмы Нідэрландаў 1992 года Катэгорыя:Фэнтэзійныя фільмы 1992 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 1992 года Катэгорыя:Фільмы-меладрамы 1992 года Катэгорыя:Фэнтэзійныя фільмы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фэнтэзійныя фільмы Расіі Катэгорыя:Фэнтэзійныя фільмы Італіі Катэгорыя:Фэнтэзійныя фільмы Францыі Катэгорыя:Фэнтэзійныя фільмы Нідэрландаў Катэгорыя:Фільмы-драмы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фільмы-драмы Расіі Катэгорыя:Фільмы-драмы Італіі Катэгорыя:Фільмы-драмы Францыі Катэгорыя:Фільмы-драмы Нідэрландаў Катэгорыя:Фільмы-меладрамы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фільмы-меладрамы Расіі Катэгорыя:Фільмы-меладрамы Італіі Катэгорыя:Фільмы-меладрамы Францыі Катэгорыя:Фільмы-меладрамы Нідэрландаў Катэгорыя:Фільмы-біяграфіі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фільмы-біяграфіі Расіі Катэгорыя:Фільмы-біяграфіі Італіі Катэгорыя:Фільмы-біяграфіі Францыі Катэгорыя:Фільмы-біяграфіі Нідэрландаў Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы на французскай мове Катэгорыя:Фільмы-прытчы Катэгорыя:Экранізацыі літаратурных твораў Катэгорыя:Фільмы пра каралеву Лізавету I Катэгорыя:Вірджынія Вульф Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты Еўрапейскай кінапрэміі