Свята́я Во́ля (, ) — аграгарадок у Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Святавольскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 33 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Івацэвічы, за 169 км ад Брэста, за 33 км ад чыгуначнай станцыі Івацэвічы. Праз аграгарадок праходзіць аўтамабільная дарога .

Гісторыя Вядома з XVII стагоддзя як вёска ў Пінскім павеце. 23 лістапада 1724 года кароль Аўгуст II надаў ёй правы мястэчка. З 1793 года Святая Воля ў Пінскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі. У 1886 годзе была цэнтрам воласці. У 1920—1939 гадах цэнтр гміны ў Косаўскім павеце Палескага ваяводства Польшчы, з 1939 года — у складзе БССР. З 1944 года Святая Воля стала цэнтрам сельсавета ў Целяханскім раёне Пінскай вобласці. З 1954 года ў Брэсцкай вобласці: у 1959—1962 гадах у Івацэвіцкім раёне, у 1962—1965 — у Бярозаўскім раёне, з 1965 года — у Івацэвіцкім раёне. 4 верасня 1972 года да вёскі далучана вёска Малая ГацьРашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365)..

Насельніцтва 1886 год — 448 жыхароў, 44 двары. 2001 год — 567 жыхароў, 270 двароў.

Інфраструктура На тэрыторыі аграгарадка знаходзяцца: базавая школа, Дом культуры, шпіталь, філіял № 111 ААТ «ААБ Беларусбанк», аддзяленне сувязі, аптэка, крамы.

Гістарычныя і памятныя мясціны міні|злева|Свята-Крыжаўзвіжанская царква . Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча, размешчаны з правага боку ад дарогі аўтамабільнай дарогі Р-6 «Івацэвічы – Пінск – Столін» на в. Доўгае, за 1 км ад аграгарадка Святая Воля — . Магіла ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. У 1992 годзе пабудавана праваслаўная Свята-Крыжаўзвіжанская царква.

Вядомыя асобы Іван Іванавіч Паўлоўскі (нар. 1954) — педагог, вучоны, доктар педагагічных навук (2001). Вячаслаў Чарнуха-Воліч (нар. 1963) — дырыжор.

Літаратура

Спасылкі

Святая Воля на «Radzima.org» Святая Воля на «Globustut.by»

Катэгорыя:Святавольскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Івацэвіцкага раёна