Грудно́е выко́рмліванне, або натура́льнае выкормліванне — форма харчавання нованароджанага чалавека, з’яўляецца адзіным фізіялагічным адэкватным харчаваннем нованароджанага і груднога дзіцяці.
Акрамя ўласна высмоктвання дзіцем малака непасрэдна з малочных залоз жанчыны-маці грудное выкормліванне ўключае ў сябе ланцуг складаных псіха-фізіялагічных узаемадзеянняў паміж дзіцем і маці, якія фарміраваліся на працягу мільёнаў гадоў эвалюцыі.
Важным элементам паспяховага наладжвання натуральнага кармлення з’яўляецца сумеснае знаходжанне маці і нованароджанага дзіцяці адразу пасля родаў.
Сярод груднога выкормлівання варта адрозніваць: Кармленне грудзьмі біялагічнай або прыёмнай маці, якое з’яўляецца неад’емнай часткай , Гадаванне карміцелькай, Гадаванне сцэджаным матчыным малаком, Гадаванне сцэджаным донарскім малаком.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) і Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) нагадваюць, што грудное гадаванне з’яўляецца найлепшым спосабам харчавання немаўлят, што грудное малако з’яўляецца аптымальнай ежай для нованароджаных, бо змяшчае пажыўныя элементы, неабходныя для здаровага развіцця дзяцей, і антыцелы, якія дапамагаюць абараніць дзяцей ад распаўсюджаных дзіцячых хваробИнформация для женщин и не только для женщин !.
Гісторыя груднога выкормлівання
У Егіпце, Грэцыі і Рымскай імперыі, жанчыны звычайна кармілі толькі сваіх уласных дзяцей. Тым не менш, з цягам часу грудное выкормліванне пачалі разглядаць як нешта надта звычайнае, такое, што не павінны рабіць асобы каралеўскай крыві, таму з’явіўся інстытут карміцелек, якія кармілі грудзьмі дзяцей каралеўскіх сямей. Гэта практыка пашырылася з часам, асабліва ў Заходняй Еўропе, дзе высакародныя жанчыны часта выкарыстоўвалі карміцелек. Але жанчыны з больш простых сямей карысталіся паслугамі карміцелек толькі калі яны былі не ў стане пракарміць сваё ўласнае немаўля. Былі зроблены спробы ў XV ст. у Еўропе выкарыстоўваць каровіна або казінае малако, але гэтыя спробы не ўвянчаліся поспехам. У XVIII ст., муку ці крупы змешвалі з булёнам і спрабавалі ўвесці іх у якасці заменнікаў груднога выкормлівання, але таксама без поспехаў.
У XVIII ст. у Заходняй Еўропе намаганні ўлад вызваліць жанчын, якія кормяць чужых дзяцей, для працы на прамысловых прадпрыемствах супалі з навуковымі прадстаўленнямі мужчын, якія сталі шырока займацца сферамі, у якіх панавалі жанчыны: акушэрствам і доглядам дзяцей. Разгарнулася шырокая кампанія па самастойнаму выкормліванню сваіх дзяцей. У якасці аргументаў, якія прыводзіліся на карысць самастойнага кармлення грудзьмі, можна згадаць меркаванне Лінея з брашуры, выдадзенай ім у 1752 г. Ён лічыў, што выкарыстанне карміцелькі супярэчыць законам прыроды. Дзіця, якое не карміла маці, было пазбаўлена малодзіва. Ліней меркаваў, што карміцелькі нізкага класу елі шмат тлустай ежы, злоўжывалі спіртнымі напоямі і часта мелі розныя захворванні, у тым ліку венерычныя, таму іх малако было смяротнымSchiebinger, Londa (1993). Nature’s Body. Gender in the Making of Modern Science. Boston: Beacon Press. page 68.
У пачатку 1900-х гг. грудное выкормліванне пачалі разглядаць негатыўна ў заходніх грамадствах, асабліва ў Канадзе і ЗША. Яно разглядалася як нешта нізкакласнае і некультурнае. Гэта супала са з’яўленнем больш дасканалых сумесей для дзіцячага харчавання ў сярэдзіне XIX ст., пашырэнне іх выкарыстання паскорылася пасля Другой сусветнай вайны. З 1960-х гг., грудное гадаванне перажыло адраджэнне, якое працягваецца з 2000-х гг., хоць негатыўнае стаўленне да практыкі ўсё яшчэ трымалася да 1990-х гг.
Механізм утварэння малака
У нелактуючай малочнай залозе дарослай жанчыны маюцца пратокі, але сакраторнай тканкі мала. Падчас цяжарнасці сакраторная тканка разрастаецца: пад уздзеяннем эстрагену і прагестэрону пратокі галінуюцца, і на іх канцах утвараюцца альвеолы. Сценкі альвеол складаюцца з сакраторных эпітэліяльных клетак — лактацытаў і слоя міяэпітэліяльных клетак вакол іх.
З сярэдзіны цяжарнасці лактацыты вырабляюць малодзіва. З гэтага ж часу грудзі гатовыя выпрацоўваць малако, але гэтаму перашкаджае высокі ўзровень плацэнтарных гармонаў, у прыватнасці прагестэрону. Пасля нараджэння плацэнты запускаюцца працэсы, дзякуючы якім праз некалькі дзясяткаў гадзін пасля родаў на змену малодзіва прыходзіць малако.
Грудное малако выпрацоўваецца лактацытамі пад уздзеяннем гармону пралактыну. Узровень пралактыну павышаецца пасля кармлення грудзьмі, такім чынам стымулюючы выпрацоўку малака для наступнага кармлення.
Малако вылучаецца з альвеол пад уздзеяннем гармону аксітацыну. Смактанне дзіцяці прыводзіць да рэфлекторнага вылучэння аксітацыну гіпофізам і павышэнню ўзроўню гэтага гармону ў крыві маці. Аксітацын выклікае скарачэнне міяэпітэліяльных клетак, якія і выціскаюць малако ў пратокі. У гэты ж час, дзякуючы скарачэнню міяэпітэліяльных клетак, навакольных пратокаў, дыяметр пратокаў павялічваецца прыблізна ўдвая. Малако пачынае выцякаць у напрамку саска, у гэты час смактанне дзіцяці становіцца павольным (прыблізна адзін смактальны рух у секунду) і глыбокім, можа быць чуваць, як дзіця глытае малако.
Аксітацынавы рэфлекс можа спрацаваць некалькі разоў за кармленне. Маці можа адчуваць спрацоўванне аксітацынавага рэфлексу як паколванне, распіранне ў грудзях (т. зв. «прыліў»), можа адзначаць узмацненне смагі, заўважаць, як малако пачынае капаць з грудзей. Не ўсе жанчыны адчуваюць спрацоўванне аксітацынавага рэфлексу, частка можа заўважыць толькі змену характару смактання дзіцяці.
Выпрацоўка малака, акрамя ўзроўню пралактыну, кантралюецца ў саміх грудзях па прынцыпе зваротнай сувязі праз рэчыва, т.зв. «фактар, які інгібіруе лактацыю» (FIL), або «інгібітар». Гэта поліпептыд, які змяшчаецца ў самім грудным малацэ і прыгнятае выпрацоўку малака. Чым даўжэй малако не выдаляецца з грудзей, тым мацней эфект інгібітару, тым павольней выпрацоўваецца новае малако. У працэсе кармлення або сцэджвання інгібітар разам з малаком выдаляецца з грудзей, таму хуткасць выпрацоўкі малака ўзрастае. Гэты механізм абараняе грудзі ад перапаўнення і дазваляе дзіцяці рэгуляваць колькасць малака ў маці (калі дзіцяці патрабуецца больш малака, яно смокча часцей і даўжэй, малако з інгібітарам пастаянна выдаляецца, і хуткасць выпрацоўкі малака застаецца высокай, такім чынам, за суткі дзіця атрымлівае больш малака).
Механізм рэгуляцыі выпрацоўкі малака праз інгібітар выходзіць на першы план праз некалькі тыдняў пасля нараджэння дзіцяці. У гэты час пралактын, хоць і неабходны для выпрацоўкі малака, не ўплывае на яго колькасць. З-за таго, што хуткасць сінтэзу рэгулюецца ў кожнай з грудзей лакальна і незалежна ад другой, магчыма спыніць выпрацоўку малака толькі ў адной з грудзей і працягваць карміць другой.
Дзеці маюць , які дапамагае ім эфектыўна здабываць малако з грудзей маці.
Грудное малако
Не ўсе ўласцівасці жаночага малака добра вывучаны, але склад яго пажыўных рэчываў з’яўляецца адносна стабільным. Грудное малако вырабляецца з пажыўных рэчываў у сістэме кровазвароту маці і запасаў яе цела. Грудное малако мае самую правільную колькасць тлушчу, цукру, вадкасці і бялку, якая неабходна для росту і развіцця дзіцяці.
Склад жаночага малака ў перыяд лактацыі змяняецца ў залежнасці ад перыяду лактацыі, часу сутак і нават ад пачатку да канца кожнага кармлення. Утрыманне некаторых кампанентаў, напрыклад, водарастваральных вітамінаў (аскарбінавай, нікацінавай кіслот, тыяміну, рыбафлавіну, пірыдаксіну) да пэўнай ступені залежыць ад рэжыму харчавання маці. Утрыманне іншых кампанентаў, напрыклад, жалеза, не залежыць ад дыеты маці. Паколькі грудное выкормліванне выкарыстоўвае ў сярэднім 500 дадатковых калорый у дзень, гэта дапамагае маці пахудзець пасля родаў. Якасць груднога малака можа быць моцна пагоршана тытунекурэннем, алкагольнымі напоямі, , , , гераінам і метадонам. Тым не менш, Амерыканская акадэмія педыятрыі абвяшчае, што «тытунекурэнне маці не з’яўляецца супрацьпаказаннем да груднога выкормлівання».
Кармленне па патрабаванні
Паколькі менавіта апетыт дзіцяці вызначае сутачную выпрацоўку малака ў маці, Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя (СААЗ) рэкамендуецца прапаноўваць грудзі ў адказ на сігналы, якія падае само дзіця. Гэта называецца кармленнем па патрабаванні. Кармленне па патрабаванні заснавана на тым, што дзіця прыкладваюць да грудзей кожны раз, калі яно неяк праявіць сваё жаданне пасмактаць. Кармленне не абмяжоўваюць ні па працягласці, ні па колькасці кармленняў у суткі.
Спецыялісты СААЗ рэкамендуюць працягваць натуральнае выкормліванне да двух гадоў або больш. Пры гэтым да 6 месяцаў рэкамендавана выключна грудное кармленне, пасля 6 месяцаў — разам з прыкормам, пасля года малако маці рэкамендуецца як дадатковае харчаванне. Лекары тлумачаць гэта выключнай важнасцю груднога малака для фарміравання імунітэту, правільнай работы ўнутраных органаў, развіцця шкілета і кальцыфікавання карэнных зубоўhttp://apps.who.int/gb/archive/pdf_files/WHA54/ra54id4.pdfhttps://web.archive.org/web/20090518052526/http://apps.who.int/gb/ebwha/pdf_files/WHA58/WHA58_32-ru.pdf. Акрамя гэтага, працяглае грудное выкормліванне станоўча ўплывае на здароўе маціhttp://www.llli.org/docs/Outcomes_of_breastfeeding_June_2007.pdf .
У адпаведнасці з прынцыпамі т. зв. натуральнага бацькоўства, у першыя тыдні пасля нараджэння дзіцяці паводзіны як маці, так і яе дзіцяці павінны быць заснаваны на інстынктах. Згодна з гэтай канцэпцыяй, паводзіны павінны быць наступнымі: маці дае малому грудзі пры першых прыкметах турботы. Малы бярэ грудзі для таго, каб задаволіць смагу, голад, заснуць, расслабіцца, супакоіцца, адчуць блізкасць маці. Маці не адмаўляе малому ў грудзях, калі яны патрэбны дзіцяці, такім чынам, немаўля атрымлівае магчымасць стымуляваць паўнацэнную лактацыю. На працягу першых дзён жыцця нованароджанае дзіця можа нават «вісець» на грудзях, павольна пасмоктваючы іх у дрымоце. Пачуццё яднання з маці, адчуванне яе цяпла і паху дапамагаюць яму адаптавацца ў новым, незнаёмым свеце. Асабліва важныя начныя прыкладанні, з 3 да 8 гадзін. Пры падазрэнні на недахоп малака маці можа часцей карміць малога, звяртаючы ўвагу на тое, каб у гэты прамежак у дзіцяці было 2-3 прыкладанні.
СААЗ у 2003 г. апублікавала артыкул: «Глабальная стратэгія па кармленні дзяцей груднога і ранняга ўзросту», дзе апісваюцца рэкамендацыі па арганізацыі груднога выкормлівання на розных адміністрацыйных узроўнях.
Міжнародныя стандарты
У «Дэкларацыі СААЗ — ЮНІСЕФ аб ахове, садзейнічанні і падтрымцы груднога выкормлівання» сфармуляваны 10 прынцыпаў паспяховага груднога выкормлівання:
Строга прытрымлівацца ўстаноўленых правілаў груднога выкормлівання і рэгулярна даносіць гэтыя правілы медыцынскаму персаналу і парадзіхам. Навучаць медыцынскі персанал неабходным навыкам для ажыццяўлення практыкі груднога выкормлівання. Інфармаваць цяжарных жанчын аб перавагах і тэхніцы груднога выкормлівання. Дапамагаць маці пачынаць грудное выкормліванне на працягу першай паўгадзіны пасля родаў. Паказваць маці, як карміць грудзьмі і як захоўваць лактацыю, нават калі яны часова аддзеленыя ад сваіх дзяцей. Не даваць нованароджаным ніякай іншай ежы ці пітва, акрамя груднога малака, за выключэннем выпадкаў, абумоўленых медыцынскімі паказаннямі. Практыкаваць кругласутачнае знаходжанне маці і нованароджанага побач у адной палаце. Спрыяць грудному выкормліванню па патрабаванні немаўля, а не па раскладзе. Не даваць нованароджаным, якія знаходзяцца на грудным выкормліванні, заспакаяльных сродкаў або прыбораў, якія імітуюць матчыны грудзі (соску і інш.). Спрыяць арганізацыі груп падтрымкі груднога выкормлівання і накіроўваць маці ў гэтыя групы пасля выпіскі з радзільнага дома або бальніцы.
«Бальніца добразычлівая да дзіцяці» — такое званне прысвойваецца родадапаможным установам, у якіх дзеці з першых хвілін пасля нараджэння трапляюць у абдымкі мамы і больш не растаюцца. Пачынаюць смактаць грудзі ў першую гадзіну пасля родаў і атрымліваюць толькі грудное малако.
Метады і меркаванні