Сіглуфіёрдур () — горад у Ісландыі.

Сіглуфіёрдур (у перакладзе з ісландскай — фіёрд карабельных мачтаў) размешчаны на паўночным узбярэжжы краіны, на беразе Грэнландскага мора, у паўночнай частцы паўвострава Троласкагі. Адміністрацыйна ўваходзіць у грамаду Ф’ялабігд рэгіёну Нордурланд-Эйстра. Плошча горада — 155 км².

Сіглуфіёрдур — горад рыбакоў і гандляроў рыбай. У перыяд так званага «селядцовага буму» ў 1940-я — 1950-я гады насельніцтва горада перавышала 3 тыс. чалавек. Станам на 2004 года насельніцтва зменшылася да 1438 чалавек, шчыльнасць роўная 9,28 чал./км². У горадзе ёсць музей рыбалоўства, штогод урачыста адзначаецца Свята рыбака.

Адлегласць ад Сіглуфіёрдура да Рэйк’явіка — 401 кіламетр, аўтатранспартная сувязь стала магчымай толькі пасля будаўніцтва тунэляў.

Насельніцтва

У культуры У горадзе зняты (за выключэннем некалькіх сцэн) серыял рэжысёра Балтасара Кармакура.

У горадзе адбываюцца падзеі цыкла дэтэктыўных раманаў Dark Iceland ісландскага пісьменніка .

Гарады-пабрацімы

Крыніцы

Катэгорыя:Гарады Ісландыі