Абро́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр і адзіны населены пункт — аграгарадок Аброва.

Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Целяханскага раёна Пінскай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Івацэвіцкага раёна, з 25 снежня 1962 года — Бярозаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — Івацэвіцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 1 населены пункт. Сельсавет скасаваны 9 жніўня 2022 года, тэрыторыя далучана да Святавольскага сельсаветаРешение Брестского областного Совета депутатов от 9 августа 2022 г. № 356 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ивацевичского района Брестской области.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1110 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 96,3 % — беларусы, 2,3 % — рускія, 0,6 % — украінцы, 0,5 % — палякіЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 933 чалавекі.

Колькасць двароў — 507 (2014 год).

Інфраструктура

Адукацыя Аброўская сярэдняя школа Аброўскі дзіцячы садок

Ахова здароўя Аброўскі фельдшарска-акушэрскі пункт

Культура Аброўскі цэнтр культуры і народнага мастацтва Сельская бібліятэка

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Івацэвіцкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Целяханскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Бярозаўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2022 годзе