thumb|right|258px|Гефест thumb|right|258px|Храм Гефеста ў Афінах Гефе́ст () — у грэчаскай міфалогіі Міфы народаў свету. М., 1991-92. В 2 т. Т.1. С.299-300, Любкер Ф. Рэальны слоўнік класічных старажытнасцяў. М., 2001. В 3 т. Т.2. С.104; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 3, 5-6 далей бог агню, заступнік кавальскага рамяства і самы майстэрскі каваль. У мікенскіх тэкстах згадваецца толькі меркавана: a-pa-i-ti-jo (Гефест?) Рэчава-паняційны слоўнік грэчаскай мовы. Мікенскі перыяд. Л., 1986. С.140.

Міфы Паводле Гамера, сын Зеўса і Геры. Брат Апалона, Арэса, Афіны, Гебы і Іліфіі.

Па іншых міфах, Гера зачала і нарадзіла Гефеста сама, без мужчынскага ўдзелу Гесіёд. Тэагонія 927—929; фр.343 М.-У., са свайго сцягна Першы Ватыканскі міфаграф II 74, 1, у адплату Зеўсу за нараджэнне Афіны. Таксама бацькам Гефеста часам лічылі Геліяса або, па крыцкім міфе, Таласа.

Гефест з’явіўся на свет хворым і кволым, да таго ж кульгавым на абедзве нагі. Гера, убачыўшы свайго сына, адмовілася ад яго і скінула з высокага Алімпа. Але мора не паглынула юнага бога, а прыняла яго ў сваё ўлонне Гамер. Іліяда XVIII 395; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 3, 5. Прыёмнай маці Гефеста стала марская багіня ФетыдаГімны Гамера II 141. Да паўналецця Гефест жыў на дне мора і займаўся любімай справай: каваў. Выдатныя вырабы выходзілі з кузні Гефеста, не было ім роўных ні прыгажосцю, ні трываласцю. Быццам жывыя ляталі намаляваныя птушкі, рэальна жылі людзі, і нават вецер атрымліваў жыццё у цудоўных тварэннях Гефеста.

Даведаўшыся пра тое, што ён сын Зеўса і Геры, і пра матчына злачынства, Гефест вырашае адпомсціць. Ён стварыў крэсла — залаты трон, роўнага якому не было ў свеце, і паслаў на Алімп у якасці падарунка для Геры. Гера прыйшла ў захапленне, ніколі яна не бачыла такой цудоўнай работы, але толькі яна села ў крэсла, як яе абвілі нябачныя раней аковы, прыкаваўшы яе. Багі не змаглі парваць путы крэсла, таму Зеўс быў змушаны паслаць Гермеса, пасланца багоў, каб прыказаць Гефесту вызваліць Геру. Але Гефест адмовіўся. Тады багі паслалі Дыяніса, бога вінаробства, да Гефеста. Дыяніс здолеў напаіць Гефеста і даставіць яго на Алімп Паўсаній. Апісанне Элады I 20, 3; III 17, 3. П’яны Гефест вызваліў сваю маці.

Іншая камбінацыя матываў — у першай песні «Іліяды»: Гефест дапамог звязанай Геры, за гэта быў скінуты Зеўсам з неба і ўпаў на Лемнас, пакалечыў ногі, у выніку чаго стаў кульгавым Гамер. Іліяда I 590.

Гера прызнала свайго сына і аддала яму ў жонкі пекную Гебу. Гефест жа быў прыняты ў гурт багоў і працягваў працаваць кавалём. Усе будынкі на Алімпе паставіў Гефест, а таксама ён рабіў Зеўсавы маланкі.

Калі ён вызваліў Геру, Зеўс, пакляўшыся, дазволіў яму прасіць усё, і Гефест папрасіў Афіну сабе ў жонкі (альбо гэта было ўзнагародай за выраб боскай зброі Лактанцый. Боскія ўстанаўленні I 17, 12-13), ён пераследваў Афіну Паўсаній. Апісанне Элады III 18, 13, Афіна пачала абараняцца, і з семені Гефеста, пралітага на зямлю, нарадзіўся Эрыхтоній Гігін. Міфы 166.

Гефест стаміўся пад час Флягрэйскай бітвы з гігантамі, і яму даў месца ў калясніцы Геліяс Апалоній Радоскі. Арганаўтыка III 232. Ён звязаны з міфам пра Арыёна Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 4, 3. Служыў нейкаму смяротнаму мужчыну Паніасід. Гераклія, фр.3 Бэрнабэ = Клімент. Пратрэптык 35, 3.

Паказваўся магутным і шыракаплечым, але непрыгожым і кульгавым на абедзве нагі. Паводле Гамера, муж Афрадыты. Паводле Гесіёда — муж харыты Аглаі.

Гл. таксама

Перыфет

Катэгорыя:Старажытнагрэчаскія багі Катэгорыя:Багі агню Катэгорыя:Багі-кавалі