Апало́н (), Феб (, «прамяністы») — у старажытнагрэчаскай і старажытнарымскай міфалогіі срэбралукі бог — ахоўнік статкаў, навук і мастацтваў.

Сын Зеўса і Леты, брат-блізнюк Артэміды, Апалон увасабляў Сонца і сонечнае святло, якое сімвалізавалася яго залатымі стрэламі (яго сястра ўвасабляла Месяц). Уяўляўся таксама як бог-лекар, прадказальнік будучыні, шляхоў, падарожнікаў і мараходаў. Апалон надзяляў дарам прадбачання і ачышчаў людзей, якія здзейснілі забойства.

Зазвычай Апалон выяўляўся зграбным, прыгожым, залатакудрым юнаком. Нярэдка маляваўся з лірай у руках і ў акружэнні дзевяці муз, правадыром і заступнікам якіх ён з’яўляўся, за што яго называлі Мусагет (). У гонар Апалона ўзводзіліся шматлікія свяцілішчы і храмы, праводзіліся святкаванні і гульні.

Гл. таксама

Кіпарыс

Літаратура

Спасылкі

Ілюстраваная нататка пра Апалона/Феба

Катэгорыя:Старажытнагрэчаскія багі Катэгорыя:Салярныя багі Катэгорыя:Метафары Катэгорыя:Багі паводле алфавіта