ААТ «Мінскі аўтамабільны завод» — беларускі вытворца грузавых аўтамабіляў, аўтобусаў, тралейбусаў, а таксама спецыяльнай тэхнікі і прычэпаў.
Гісторыя
Савецкі перыяд
1944—1947 Заснаваны 9 жніўня 1944 г. пастановай Дзяржаўнага камітэта абароны аб арганізацыі аўтазборачнага завода ў Мінску.
Адначасова з будаваннем завода, у кастрычніку 1944 года пачынаецца зборка грузавых машын GMC и Studebaker з вузлоў і дэталей, якія паступалі па ленд-лізу. Вырабленыя аўтамабілі адразу ж адпраўлялі на фронт. Зборка спынена ў кастрычніку 1946 года. За два гады было сабрана 18174 аўтамабіля.https://www.researchgate.net/publication/414884340_Lend-liz_i_Minskij_avtosborocnyj_zavod_Lend-lease_and_the_Minsk_automobile_assembly_plant
У красавіку 1946 г. быў асвоены выпуск прычэпаў.
1947—1965 У 1947 годзе на заводзе пачаўся выпуск грузавых аўтамабіляў. Першымі машынамі, якія выйшлі з цэха 7 лістапада 1947 года, сталі 6-тонныя самазвалы МАЗ-205, створаныя яшчэ на Яраслаўскім аўтазаводзе.
Да канца 1950 г. завод знаходзіўся ў стадыі будаўніцтва, таму на прадпрыемстве займаліся толькі зборкай машын і вытворчасцю драўляных кабін. Амаль 75 % камплектуючых агрэгатаў паступала ў Мінск з Яраслаўля. І толькі ў 1951 г. ў эксплуатацыю былі запушчаныя асноўныя вытворчыя магутнасці завода.
На грузавікі серыі «200» ў 1959 і 1964 гадах прыйшоўся выпуск 100- і 200-тысячнага аўтамабіля маркі «МАЗ».
У 1950 г. на МАЗе было створана канструктарскае бюро звышцяжкіх грузавых аўтамабіляў, якое ўзначаліў вядомы канструктар Барыс Львовіч Шапашнік. Пад яго кіраўніцтвам 17 верасня 1950 г. быў сабраны першы 25-тонны кар’ерны самазвал МАЗ-525. У 1957 г. пачаўся выраб трохвосевай машыны МАЗ-530 грузападымальнасцю 40 тон. З 1956 г. МАЗ выпускаў таксама спецыяльныя колавыя машыны: будаўнічы МАЗ-528 і аэрадромны цягач МАЗ-541. У праграму таксама ўваходзілі аднавосевыя цягачы МАЗ-529В і МАЗ-531 для буксіроўкі скрэпераў.
1965—1990 Наступным важным этапам стала стварэнне заводам цяжкіх грузавікоў з бескапотнай кампаноўкай. Яшчэ ў 1958 годзе на МАЗе сабралі першыя ўзоры машын новага пакалення МАЗ-500, але толькі ў 1965 г., пасля рэканструкцыі завода, разгарнулася іх серыйная вытворчасць. Базавым варыянтам стаў бартавы 7,5-тонны МАЗ-500 з колавай базай 3850 мм.
У 1970 г. адбылася мадэрнізацыя 500-га сямейства. Колавая база бартавой мадэлі МАЗ-500А ўзрасла на 100 мм, грузападымальнасць павялічылася да 8 т.
Пакаленне МАЗаў 1977-89 гадоў (МАЗ-5335 і мадыфікацыі) прадстаўляла сабой набор розных пераходных камбінацый з шасі 500-й серыі, і адрознівалася толькі абліцоўваннем кабіны і суцэльнаметалічнай грузавой платформай.
У канцы 1970-х распрацована новае — трэцяе пакаленне МАЗ. Першым у серыйнай вытворчасці ў 1978 г. з’явіўся седлавы цягач МАЗ-6422 (6x4). Пераход на новае пакаленне практычна завяршыўся да 1985 г. Базавымі сталі седлавыя цягачы МАЗ-54322 і МАЗ-64227.
У 1988 г. пачалося супрацоўніцтва з нямецкай фірмай MAN, чые 360-моцныя рухавікі былі ўпершыню ўстаноўлены на цягачы МАЗ-54326 і МАЗ-64226.
У 1988 г. на Парыжскім аўтасалоне завод прадставіў вопытны прататып — аўтапоезд МАЗ-2000 «Перабудова» даўжынёй 15 метраў з сілавымі агрэгатамі, размешчанымі ўнутры паваротнай каляскі пад высокай абцякальнай кабінай.
14 красавіка 1989 г. быў сабраны 1000000 грузавік. Ім стаў цягач МАЗ-6422.
Беларусь
1990-я Пераход да эканамічных рэформ пачатку 90-х гадоў адзначыўся буйнымі эканамічнымі і палітычнымі ўзрушэннямі, якія паставілі МАЗ на грань катастрофы. У далейшым МАЗ змог аднавіць сілы, мадэрнізаваць свае папярэднія грузавікі і стварыць новае чацвёртае пакаленне. На іх з’явіліся больш сучасныя агрэгаты, АБС у прывадзе тармазоў, процібуксовачнай сістэма ASR. Нараўне з расійскімі рухавікамі Яраслаўскага і Тутаеўскага маторных заводаў усё шырэй сталі выкарыстоўвацца нямецкія маторы MAN, амерыканскія Cummins, англійскія Perkins.
15 чэрвеня 1992 г. была падпісана дамоўленасць паміж Мінскім Аўтамабільным Заводам і нямецкай аўтобуснай фірмай Неаплан (Neoplan), на падставе якой МАЗу была перададзена ліцэнзія на вытворчасць гарадскога аўтобуса Neoplan 4014 і турыстычнага лайнера Neoplan 316SHD. Былі перададзены таксама зборачныя прыстасаванні і тэхнічная дакументацыя. Першыя шэсць нізкападлогавых аўтобусаў былі сабраныя з нямецкіх машына-камплектаў у 1993 годзе на плошчах Мінскага завода колавых цягачоўhttp://os1.ru/article/anniversary/2007_11_A_2008_04_10-14_26_16/. Першая пастаўка аўтобусаў МАЗ у прамыслова значных аб’ёмах адбылася ў 1997 г.
11 сакавіка 1997 г. з канвеера сышоў першы двухвосевы седлавы цягач сямейства «5440» чацвёртага пакалення. Пачатак новаму трохвосеваму пакаленню даў седлавы цягач МАЗ-6430 для 46-тонных аўтацягнікоў.
10 снежня 1997 года ў Мінску была падпісана дамова аб стварэнні сумеснага беларуска-нямецкага прадпрыемства ЗАТ «МАЗ-МАН». Першай прадукцыяй новага прадпрыемства сталі двухвосевыя седлавыя цягачы МАЗ-MAN-543265 і МАЗ-MAN-543268. Машыны ўяўлялі сабой шасі МАЗ-5432 з рухавіком MAN, каробкай перадач ZF і кабінай ад MAN F2000. На МАЗ-MAN-543265 усталёўваўся рухавік D 2866 LF 21 (370 к.с., Euro-1), на МАЗ-MAN-543268 — D 2866 LF 20 (400 к.с., Euro-2). У красавіку 1998 года быў сабраны першы грузавік. Зборка ажыццяўлялася не на канвееры, а на асобных участках-пастах, дзе стаялі некалькі чалавек, якія адзін за адным паступова ўсталёўвалі на машыну ўсе вузлы і агрэгаты. На 45 адсоткаў першы аўтамабіль складаўся з імпартных камплектуючых. Нямецкімі былі матор, кабіна ў поўнай камплектацыі і стандартнай афарбоўцы, каробка перадач, счапленне, шэраг пнеўмаэлементаў і інш. Раму, масты, пярэднюю вось, сядло вырабілі на МАЗе. У кастрычніку 1998 года на «МАЗ-МАНе» пачаў працу свой зборачны канвеер.
У 1999 г. завод прадставіў сярэднетанажны грузавік МАЗ-4370 з дызелем Д-245.9 (136 к.с.) Мінскага маторнага завода. Яго вытворчасць пачалася ў сакавіку 2000 г.
2000-я
+ Вытворчасць грузавых аўтамабіляўу 2000—2009 гады
+ Вытворчасць аўтобусаўу 2000—2009 гады
2010-я
У пачатку 2010-х абмяркоўвалася стварэнне сумеснага прадпрыемства з расійскім вытворцам «КАМАЗ». У 2011 годзе брытанская аўдытарская кампанія Ernst&Young правяла ацэнку рынкавага кошту МАЗа, якая склала $800 млн.
2020-я Аб’ём вытворчасці за 2020 год склаў 10762 адзінкі. Асноўныя экспартныя рынкі: Расія (рэалізавана 5275 машын, у тым ліку 3991 грузавы аўтамабіль і 805 адзінак пасажырскай тэхнікі) і Украіна (рэалізаваныя 1012 грузавых аўтамабіляў і 354 адзінкі пасажырскай тэхнікі, 110 прычэпаў, доля на ўкраінскім рынку склала 21,7 %).
Міжнародныя санкцыі 21 чэрвеня 2021 года Мінскі аўтамабільны завод (а таксама яго дырэктар Іванковіч) быў унесены ў санкцыйны спіс ЕСCOUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 — , 21.06.2021. Таксама МАЗ і Іванковіча ў санкцыйныя спісы ўключылі Канада, Швейцарыя. 6 ліпеня 2021 года да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя.
24 сакавіка 2023 года Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло абмежавальныя меры адносна Мінскага аўтамабільнага завода і яго дырэктара Валерыя Іванковіча. 27 траўня 2023 года Украіна таксама ўвяла санкцыі супраць завода.
Структура ААТ «Мінскі аўтамабільны завод» — кіруючая кампанія холдынгу «БелаўтаМАЗ» ААТ «Асіповіцкі завод аўтамабільных агрэгатаў» ААТ «Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод» ААТ «Брэстмаш» ААТ «Гродзенскі механічны завод» ААТ «Дзяржынскі эксперыментальна-механічны завод» ААТ «Кавальскі завод цяжкіх штамповак» (Жодзіна) ААТ «Клецкі мехзавод» «Магілёўтрансмаш» ААТ «ТАіМ» (Бабруйск)
Прадукцыя
Грузавікі Сярэднетанажныя МАЗ-4371 МАЗ-4571 МАЗ-4381 МАЗ-4581 4х2 МАЗ-5340 МАЗ-5440 МАЗ-5550 6х4 МАЗ-6312 МАЗ-6430 МАЗ-6501 МАЗ-6513 6х6 МАЗ-6302 МАЗ-6318 8х4 МАЗ-6516 8х8 МАЗ-6526
Аўтобусы МАЗ-103 МАЗ-203 МАЗ-206 МАЗ-226 МАЗ-215 МАЗ-216 МАЗ-231 МАЗ-232 МАЗ-251 МАЗ-257 МАЗ-303 МАЗ-171 МАЗ-271
Тралейбусы МАЗ-203Т
Лёгкія камерцыйныя аўтамабілі МАЗ-281 МАЗ-3650
Спорт У 1987—1992 гг МАЗ удзельнічаў у чэмпіянаце Еўропы па кальцавых гонках на грузавіках . Апошнім выступленнем кальцавога МАЗа стаў этап чэмпіянату свету ў Францыі, дзе Генадзь Драпкін заняў другое месца. Але па вяртанні дадому каманда была расфарміравана, праект закрыты, машына разукамплектавана, а пазней распілавана на металалом.
У 1999—2001 гг каманда «МАЗ-Яравіт» удзельнічае ў чэмпіянаце Еўропы па трак-трыяле. У 2000 годзе экіпаж Пётр Орсік / Дзмітрый Кніга стаў пераможцам чэмпіянату. У 2001-м экіпаж паўтарыў сваё дасягненне .
З 2010 года каманда Мінскага аўтамабільнага завода — «МАЗ-СПОРТаўта» — прымае ўдзел у міжнародных ралі-рэйдах «Шаўковы шлях», «Дакар», «Золата кагана» і інш.
Кіраўніцтва завода Мінскі аўтамабільны завод у розныя гады ўзначальвалі: Іван Фёдаравіч Талкуноў (1944—1946) Рыгор Барысавіч Марціросаў (1946—1949) Уладзімір Дзмітрыевіч Майбарада (1949—1955) Сяргей Міхайлавіч Кішкін (1955—1959) Іван Міхайлавіч Дзёмін (1959—1982) Міхаіл Фёдаравіч Лаўрыновіч (1982—1994) Георгій Аляксандравіч Ісаевіч (1994—1995) Валянцін Аркадзевіч Гурыновіч (1996—2006) Мікалай Нікандравіч Косцень (2007—2009) Аляксандр Васілевіч Бароўскі (2009—2012) Віктар Анатолевіч Асноўскі (2013—2014) Дзмітрый Сцяпанавіч Кацярыніч (2015—2019) Валерый Валер’евіч Іванковіч (з 2019)
Генеральныя канструктары Міхаіл Сцяпанавіч Высоцкі (1961—1996)
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйны сайт Сайт сумеснага прадпрыемства МАЗ-MAN
Катэгорыя:Прадпрыемствы Мінска Катэгорыя:1944 год у Мінску Катэгорыя:Аўтамабілебудаўнічыя кампаніі Беларусі Катэгорыя:Вытворцы грузавых аўтамабіляў Катэгорыя:Машынабудаўнічыя прадпрыемствы Катэгорыя:Беларускія юрыдычныя асобы ў Чорным спісе ЕС Катэгорыя:Беларускія юрыдычныя асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША