Кама́йскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Камаі. Тэрыторыя сельсавета складае 27 026,19 га.

Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Гадуцішскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 25 лістапада 1940 года ў складзе Пастаўскага раёна. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці.

16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Вярэнькаўскага і Пастаўскага сельсаветаўУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 3 жніўня 1954 года тэрыторыя скасаванага Пастаўскага сельсавета была далучана да Загацкага сельсаветаПостановление Президиума Верховного Совета БССР от 3 августа 1954 г. О внесении изменения и дополнений в указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. «Об объединении сельских советов Молодечненской области» // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 27 красавіка 1957 года ў склад сельсавета з Загацкага сельсавета перададзены вёскі Гуменнікі і КраскіРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.. 2 снежня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Навасёлкаўскага 2-га сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 17..

З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Камайскага сельсавета 60 населеных пунктаў. 17 мая 1985 года ў склад сельсавета з Дварчанскага сельсавета перададзены 13 населеных пунктаў (Аляхнішкі, Барадзіно, Вараноўшчына, Васточная, Дашкі, Дварчаны, Драбышы, Загачча, Мацуты, Падлявонавічы, Рубеж, Рудзі і Шкіралі)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 мая 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 17 (1823).. 20 чэрвеня 1988 года да Камайскага сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мулярскага сельсавета (26 населеных пунктаў: вёскі Багдзюны, Варкацішкі, Гадуцішкі, Гражулі, Гэйбавічы, Ёцішкі, Жукішкі, Крукі II, Мантагалішкі, Мільконты, Мірклішкі, Муляры, Мунцавічы, Новагадуцішкі, Оцкавічы, Пустошка, Сакуны, Старчуны, Цалінова, Цябуты, Чарняты, Чычэлі, Юзафінова, Янкішкі, Янковічы і чыгуначны раз’езд Камайка)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 чэрвеня 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 27 (1941)..

8 красавіка 2004 года са складу сельсавета былі выключаны 19 сельскіх населеных пунктаў (Баяры, Данеўцы, Дуброўшчына, Жыгуны, Лапуны, Лаўцы, Лопуці, Марачы, Міцкяны, Навасёлкі 2, Падвішняк, Папоўцы, Рамейкі, Роскаш, Русакі, Саранчаны, Свіркі, Скарпаўцы, Чырвоны Ручай) у межах сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Блакітныя азёры» (далучаныя да Лынтупскага сельсавета) і ўключаныя ўсе сельскія населеныя пункты скасаванага Мягунскага сельсавета (20 населеных пунктаў: Андрушышкі, Віршалы, Гродзі, Дзяўгуны, Жардэлі, Жарскія, Каралеўцы, Кукляны, Лодасі, Мацковічы, Мягуны, Пуцяцішкі, Пятровічы, Рамашкавічы, Сурвілішкі, Свербляўшчына, Трапшавічы, Фаворкі, Цялятнікі, Шыльва)Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области .

20 чэрвеня 2008 года скасаваны вёскі Бядункі, Ёцішкі, Юзафінопаль і хутары Падаляхнішкі, Пнёва, Свербляўшчына, ШыльваРешение Поставского районного Совета депутатов от 20 июня 2008 г. № 80 Об упразднении сельских населенных пунктов Поставского района , 16 сакавіка 2010 года — вёска ЛаўцыРешение Поставского районного Совета депутатов от 16 марта 2010 г. № 160 Об упразднении сельских населенных пунктов, 30 ліпеня 2010 года — вёска ЦялятнікіРешение Поставского районного Совета депутатов от 30 июля 2010 г. № 16 Об упразднении сельского населенного пункта, 27 сакавіка 2013 года — вёска ЕйныРешение Поставского районного Совета депутатов от 27 марта 2013 г. № 152 Об упразднении сельских населенных пунктов Поставского района. 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Шыркаўскага сельсавета (16 вёсак: Бацвінавічы, Вярэнькі, Ідаліна, Койры, Падаляны, Параскі, Пятроўшчына, Скураты, Труханкі, Фалевічы, Шабаны, Шусціцкія, Юшкаўшчына, Якавічы, Ясева і Яськавічы)Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области . 2 мая 2018 года скасаваны вёскі Васточная і ВіршалыРешение Поставского районного Совета депутатов от 2 мая 2018 г. № 10 Об упразднении сельских населенных пунктов Поставского района и внесении изменений в некоторые решения Поставского районного Совета депутатов, 25 сакавіка 2022 года — вёска Дашкі МалыяРешение Поставского районного Совета депутатов от 25 марта 2022 г. № 198 Об упразднении сельских населенных пунктов Поставского района, 8 ліпеня 2026 года — вёска Мацковічы, хутары Ерынова і Падсосна.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (74 населеныя пункты) — 2570 чалавек, з іх 74,6 % — беларусы, 15,4 % — рускія, 7,6 % — палякі; паводле перапісу 2019 года (85 населеных пунктаў) — 2104 чалавекі.

Архіў Архіўныя дакументы Камайскага сельсавета захоўваюцца ў Занальным дзяржаўным архіве горада ГлыбокаеФондавы каталог дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь . Архіў ахоплівае 1945—2011 гады і складаецца з пратаколаў сельвыканкамаў, статыстычных справаздач, пратаколаў агульных сходаў грамадзян, бюджэтаў, гаспадарчых кніг, спісаў па розным катэгорыям насельніцтва і інш. Памер архіва — 1311 старонка. Шыфр архіва — BY ЗГАГлб ф. 1156.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Гадуцішскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе