Юзаф Паўлін Ян Адам Сангушка ( — ) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак надворны літоўскі (1760—1768) і вялікі літоўскі (з 1768).

Трымаў Крамянецкае і Чаркаскае староствы, меў палацы ў Мінску і Гродна.

Біяграфія З княжацкага роду Сангушкаў герба «Літоўская Пагоня», сын Паўла Караля, вялікага маршалка літоўскага, і Барбары з Дунінаў. Меў братоў Януша Аляксандра, Януша Мадэста і Гераніма Януша.

Абіраўся паслом на вальны сойм у 1754 годзеRoman Marcinek. Józef Paulin Sanguszko // Polski Słownik Biograficzny. T. XXXIV. — Wrocław — Warszawa — Kraków, 1992—1993. S. 494—496.. На сойме 1767—1768 гадоў абвясціў «Праект рэформы ўраду», які прадугледжваў прыняцце адзінага кодэксу права для ўсёй Рэчы Паспалітай. Падпісаў акт Кардынальных правоў.

Падтрымаў абранне каралём Станіслава Аўгуста Панятоўскага (1764). У 1771 годзе таемна далучыўся да Барскай канфедэрацыі.

У 1774 годзе ажаніўся з Ганнай Цэтнер, з якой меў сына Рамана (1775—1790).

Літаратура

Юзаф Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Маршалкі вялікія літоўскія Катэгорыя:Маршалкі надворныя літоўскія Катэгорыя:Старосты крамянецкія Катэгорыя:Старосты чаркаскія