Ян Караль Даўгяла Завіша (; ? — 9 сакавіка 1661) — рымска-каталіцкі дзеяч ВКЛ, біскуп віленскі, канцлер Вiленскай акадэміі. У некаторых даведніках імя памылкова даецца як Юры (Jerzy).
Прадстаўнік шляхецкага роду Даўгялаў, сын Каспра Янавіча Даўгялы. Вучыўся за мяжою. З 1639 канонік, пазней архідыякан віленскі, рэферэндар і пісар ВКЛ. Біскуп віленскі з 16 кастрычніка 1656. Блізкі супрацоўнік караля Яна Казіміра.
Згодна з тэстаментам біскупа Яна, пасля ягонай смерці ягоныя прыватныя сродкі пайшлі на патрэбы катэдры і на адбудаванне разбуранага вайною касцёла ў Ашмянах.
Літаратура J. Kurczewski. Biskupstwo wileńskie od jego założenia aż do dni obecnych, zawierające dzieje i prace biskupów i duchowieństwa djecezji wileńskiej, oraz wykaz kościołów, klasztorów, szkół i zakładów dobroczynnych i społecznych, Wilno, 1912, s. 44-45. Herbarz polski Kaspra Niesieckiego, t. X, Lipsk 1845, s. 114.
Спасылкі Bishop Jerzy Karol Zawisza † Апісанне архіўнага дакумента 1650 г. з подпісам Яна Даўгялы Завішы: Joannes Dowgiałło Zawisza, referendarius et notarius M(agni) D(ucatus) Lith(uaniæ)
Ян Караль Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Біскупы віленскія Катэгорыя:Рэферэндары вялікія духоўныя літоўскія Катэгорыя:Пісары вялікія духоўныя літоўскія Катэгорыя:Канонікі віленскія Катэгорыя:Канонікі Віленскага кафедральнага капітула Катэгорыя:Архідыяканы Віленскага кафедральнага капітула