Хань (206 да н.э. — 220) — кітайская дынастыя і перыяд гісторыі Кітая пасля дынастыі Цынь перад эпохай Троецарства. Сведчаннем поспеху ханьскай унутранай палітыкі стала тое, што яна праіснавала даўжэй за любую іншую кіруючую дынастыю ў кітайскай гісторыі. Кіраванне і інстытуты гэтай дынастыі паслужылі ўзорам для ўсіх наступных. Больш таго, асноўная этнічная група кітайцаў па імені дынастыі стала называцца хань.
Дынастыю заснаваў Лю Бан. Пачатковы перыяд (206 да н.э.—9 н.э.) са сталіцай Чанань (цяперашні Сіянь) носіць назву «Ранняй дынастыі Хань» альбо «Заходняй дынастыі Хань». Гісторыя гэтай дынастыі выкладзена ў хроніцы Ханьшу. Уладаранне дынастыі перапынілася на 16 гадоў у 8—23 гадах у выніку захопу ўлады ўзурпатарам Ван Манам. Другі перыяд (25—220) са сталіцай Лаян называецца «Позняй дынастыяй Хань» альбо «Усходняй дынастыяй Хань». Гісторыя гэтай дынастыі выкладаецца ў хроніцы Хоў Ханьшу.
Гісторыя Заходняя Хань Крах вельмі непапулярнай дынастыі Цынь быў выкліканы мноствам паралельных сялянскіх паўстанняў, накіраваных супраць бязлітаснага прыгнёту. Падставай паслужыў выпадак з 900 рабочымі, якія з-за моцных дажджоў спазняліся на працу па пабудове Вялікай кітайскай сцяныЧерницкий А.М. История исчезнувших цивилизаций. Ростов-Дон: Феникс, 2007. Па тагачасных законах гэта каралася смерцю. Замест таго, каб з'явіцца да месца працы і быць там пакаранымі, яны ўтварылі паўстанцкі атрад, які вельмі хутка вырас да 300 тысяч чалавек.
Заснавальнік дынастыі Лю Бан паходзіў з сялян. Лю Бан стаў на чале паўстанцаў, якім удалося ўзяць сталіцу Сяньян і зрынуць дынастыю Цынь. Ён заснаваў новую дынастыю. Яна ўвайшла ў гісторыю пад імем Першай ці Старэйшай або Заходняй дынастыі Хань.
Сістэма кіравання дзяржавай пры першых ханскіх імператарах была вельмі цэнтралізаваная і прытрымлівалася ўзораў, устаноўленых Цынь Шыхуандзі. Краіна была падзелена на адміністрацыйныя адзінкі, якімі кіравалі прызначаныя імператарам чыноўнікі. Апошнім плацілі заробак, а прасоўванне па службе было заснавана не на знатнасці, а на адукаванасці і на паспяховым праходжанні чаргі экзаменаў.
У адрозненне ад папярэдняй дынастыі, ханскія імператары паднялі на шчыт патэрналісцкую ідэалогію канфуцыянства, якая аб'ядноўвала народ вакол імператара і дазваляла ажыццяўляць такія маштабныя праекты, як будаўніцтва Вялікай сцяны, закліканай абараніць імперыю ад набегаў качэўнікаў хуну.
Трэці імператар У-дзі панаваў даўжэй за ўсіх іншых прадстаўнікоў дынастыі. Ён увайшоў у гісторыю як энергічны і доблесны кіраўнік, які здолеў на час спыніць набегі качавых плямёнаў. Краевугольнымі камянямі дзяржавы былі абвешчаныя канфуцыянская вучонасць і грамадзянская служба. Для ўстанаўлення дыпламатычных сувязей з народамі Сярэдняй Азіі У-дзі арганізаваў місіі Чжан Цяня, якія істотна пашырылі веды кітайцаў аб заходнім свеце.
Крызіс thumb|200px|справа|Бронзавая статуэтка часоў дынастыі Хань Пастаяннае супрацьстаянне з качэўнікамі і клопаты аб пашырэнні заходніх меж імперыі спусташалі рэсурсы краіны, падштурхоўвалі да павышэння падаткаў. Між тым кожнае новае пакаленне імператараў надавала ўсё меней увагі надзённым пытанням дзяржаўнага жыцця, знаходзячыся ў палоне палацавых плётак і інтрыг.
Панаванні Чэн-дзі і Пін-дзі былі азмрочаныя саперніцтвам паміж жонкамі імператараў і адсутнасцю відавочнага спадчынніка. Слабасць імператараў дайшла да таго, што Чэн-дзі, каб дагадзіць новай наложніцы загадаў забіць сыноў ад іншых жанчын. Смерць абодвух імператараў наступіла нечакана і спарадзіла мноства чутак.
Пасля смерці Пін-дзі рэгентам быў прызначаны яго цесць Ван Ман, які належаў да магутнага клана Ванаў. Ван Ман узяўся за выратаванне дзяржавы ад блізкай ужо прорвы шляхам правядзення цэлага рада пераўтварэнняў. Ён прыняў тытул імператара і паспрабаваў прыцягнуць на свой бок найбяднейшыя слаі насельніцтва. Імкнучыся абмежаваць прыватнае зямле- і рабаўладанне, узурпатар настроіў супраць сябе шляхту. Эканамічныя рэформы, закліканыя пакрыць велізарныя выдаткі на баявыя дзеянні супраць хуну, не прыносілі адчувальных пладоў.
Ван Ман апраўдваў свае пераўтварэнні вяртаннем да традыцый даімперскай эпохі, аднак іх вынікам стаў палітычны хаос. У правінцыях панавалі шайкі паўстанцаў, іх верхаводы прысвоілі сабе імператарскі тытул. Нарэшце самыя дзёрзкія з паўстанцаў, якія звалі сябе чырвонабровымі, увайшлі ў імператарскую сталіцу. Ван Ман быў узяты ў палон, яго абезгаловілі, а цела пасеклі на кавалкі.
Усходняя Хань У выніку перамогі руху «чырвонабровых» ў 25 годзе імператару Лю Сю ўдалося вярнуць уладу роду Лю. Нягледзячы на тое, што спачатку на прастол прэтэндавалі розныя асобы, адноўленая дынастыя Хань праіснавала да 220 года пад назвай Позняй Хань. Ранейшая сталіца пасля перыяду паўстанняў знаходзілася ў руінах, і імператары замест яе аднаўлення палічылі за лепшае перабрацца ў Лаян, дзе ў 68 годзе быў заснаваны першы ў Кітаі будыйскі храм, Баймасы.
Разам са сталіцай ханскія кіраўнікі пакінулі ў мінулым бясконцыя інтрыгі жонак імператара і іх сваякоў. Дзяржава ўзмацнілася да такой ступені, што нанесла рашучыя паражэнні качэўнікам і распачало спробы зацвердзіцца ў Сярэдняй Азіі. У Кітай («Серэс») прыбывалі пасольствы з Міжземнамор'я, а ханскі разведвальны атрад на чале з Гань Інам дабраўся да Міжрэчча. Салдаты Бань Чаа, як лічыцца, дасягнулі Каспійскага мора, так далёка кітайскія войскі больш не заходзілі да танскага перыяду.
Адносіны з Рымскай імперыяй
Ханьская і Рымская імперыя былі гегемонію процілеглых канцоў Еўразійскага мацерыка, аднак у сілу значнай аддаленасці звесткі адзін пра аднаго ў іх былі даволі бедныя. Кітайцы паважліва называлі Рым (а потым і Візантыю) «Дацынь», што значыць «Вялікі Кітай». Рымляне называлі Кітай і кітайцаў seres, што значыць «шаўковы» або «краіна шоўка». Верагодней за ўсё, гэта слова паходзіць ад кітайскага «сы» (絲, 丝 — шоўк). Ад гэтай назвы адбылося і лацінскае слова «serica» — «шоўк». Аб вытворчасці і вытворцах шоўка піша, у прыватнасці, Пліній Старэйшы ў «Натуральнай гісторыі».
Найстаражытныя звесткі аб кантактах Кітая з Рымам прыводзіць гісторык Луцый Аней Флор. Ён паведамляе, што да двара Актавіяна Аўгуста прыбыло, у ліку іншых, пасольства з Кітая, якое правяло ў дарозе чатыры гады, і што колер іх скуры служыў пераканаўчым доказам таго, што жывуць яны пад іншым небам, чым рымляне. У I стагоддзі н. э. ўсталяваўся марскі гандлёвы шлях паміж Еўропай і Кітаем, пасярэднікамі на якім выступалі ханьскія даннікі Цзяачжы і кхмерская дзяржава Фунань. У пацверджанне гэтага прыводзяць знаходкі старажытнарымскіх манет у дэльце Меконга (старажытная гавань, згаданая Пталямеем як Катыгара).
Па паведамленні Плінія, чацвёртая частка з 40 тысяч рымскіх салдат, пацярпелых пад кіраўніцтвам Краса поўную паразу ад парфян пад Карамі, была сагнана пераможцамі ў Маргіяну. На думку Л. Н. Гумілёва, менавіта яны прынялі ўдзел у першай Таласкай бітве з хунамі (36 г. да н. э.) і былі пасля паселены ў межах Кітая. Гэты довад пацвярджаецца нядаўнімі знаходкамі ва Узбекістане рымскіх таблічак, пакінутых салдатамі легіёну «Апалінарыс».
У 97 годзе 70000-я ханьская армія на чале з Бань Чаа, маючы намер пакараць стэпнякоў, пераваліла Цянь-Шань і разарыла Сярэднюю Азію аж да Мервы. Мяркуючы па ўсім, яны дзейнічалі ў саюзе з парфянскім царом. У Рым быў накіраваны пасланнік па імі Гань Ян, аднак, уведзены ў зман парфянамі адносна працягласці марскога шляху ў Рым, ён не прасунуўся далей Месапатаміі. У «Хоу Ханьшу» прыведзены сабраныя ім звесткі аб Дацыне, у прыватнасці, гаворка ідзе пра вырабы і аб назначаемых імператараў ў эпоху Нервы.
З сачынення Пталямея даведваемся пра падарожжа да Ташкургана ў цяперашнім Сіньцзяне, якая было здзейснена неўзабаве пасля таго шляхетным рымлянінам Тацыянам. Пра тое, што некаторыя марскія амбасады дасягалі і самой сталіцы ханьскіх імператараў, вядома з «Хоу Ханьшу», якая згадвае аб прыбыцці паслоў з Дацыня у 161, 284 і 230-х гг. Зрэшты, апісанні іх прынашэнняў імператару (напрыклад, вырабы з косці насарога) сведчаць аб тым, што набываліся яны дзе-то па дарозе, хутчэй за ўсё, у Індакітаі.
Распад імперыі
З дванаццаці імператараў Усходняй Хань восем ўзышлі на пасад яшчэ дзецьмі, што забяспечвала знаходжанне ўлады ў руках іх маці і іншых сваякоў. З праўлення Хэ-ды прынята адлічваць перыяд дынастычнага заняпаду. Стырно праўлення дзяржавай зноў трымалі еўнухі і іншыя набліжаныя, якія прызначалі і змяшчалі манархаў па сваёй волі.
У 184 годзе ў краіне ўспыхнула паўстанне жоўтых павязак. Сіл для падаўлення паўстання ўрад не меў, таму стварэннем армій заняліся найбольш магутныя арыстакраты. Пасля падаўлення паўстання рэальная ўлада апынулася ў руках камандзіраў гэтых армій, паміж якімі разгарнулася барацьба за трон.
У 196 годзе палкаводзец Цаа Цаа ўгаварыў імператара Сянь-дзі перабрацца з разбуранай сталіцы Лаяна у сваю сталіцу Сюй ў Інчуані. Пасля гэтага Цаа Цаа фактычна стаў кіраўніком Кітая, захоўваючы бачнасць праўлення дынастыі Хань. Аднак пасля смерці Цаа Цаа ў 220 годзе яго сын Цаа Пэй вымусіў імператара Сянь-дзі зрачыся ад пасады, даўшы яму тытул Шаньянскага Гуна.
Цао Пі заснаваў дынастыю Вэй, з якой пачаўся перыяд Троецарствія ў гісторыі Кітая.
Адміністрацыйны падзел
Правінцыі: Бін(, «аб'яднаная»)на ўсходзе вялікага закруту ХуанхеІ(, «прыбутковая»)Сычуань і Ханьчжун, у даліне ракі Хань, паўночней Сычуані.Лян(, «прахолодная»)паўночны захад.Сі(, «кіраўная»)раён вялікага закруту ХуанхэСюй(, «ціхая»)усход Цэнтральнай раўніны, поўнач ніжняй плыні ХуанхэЦзі(, «бажаная»)поўнач ніжняй плыні ХуанхэЦзін(, «пладовая»)сярэдняя плынь ЯнцзыЦін(, «сіняя»)узбярэжжа паўднёвей эстуарыю Хуанхэ, ШаньдунЦзяа(, «перакрыжная»)крайні поўдзеньЮ(, «спакойная»)паўночны ўсход, ЛяадунЮй(, «зручная»)на захадзе Цэнтральнай раўніны, паміж Хуанхэ і ХуайхэЮн(, «юнская»)на захадзе, уздоўж ракі Вэй, правага прытокц ХуанхэЯн(, «слаўная»)на поўдзень ад ніжняй плыні ЯнцзыЯнь(, «заснаваная»)на поўдзень ад ніжняй плыні Хуанхэ
Культурны росквіт Дынастыя Хань адзначылася культурным і гаспадарчым росквітам Кітая. Ранняя Заходняя Хань адначасова абапіралася на легізм, даасізм і канфуцыянства пры прыняцці дзяржаўных рашэнняў і фарміраванні палітыкіCsikszentmihalyi (2006), 24-25; Loewe (1994), 128—130.. Аднак імператар У-дзі зрабіў дзяржаўнай рэлігіяй канфуцыянства. Ён закрыў у 136 г. да н. э. усе філасофскія школы і кафедры (boshi 博士), не звязаныя з гэтым вучэннем і падтрымліваў канфуцыянскую акадэмію Тай сюэ, якую ён заснаваў у 124 г. да н. э.Kramers (1986), 754—756; Csikszentmihalyi (2006), 7-8; Loewe (1994), 121—125; Ch’en (1986), 769. У гэты перыяд развівалася кітайскае садовае мастацтва.
Эканоміка
Дынастыя Хань атрымала ў спадчыну ад дынастыі Цынь манеты ban liang (半兩). На пачатку царавання дынастыі імператар Лю Бан зачыніў дзяржаўны манетны двор і дазволіў чаканку манет прыватным асобам. Яго рашэнне было адменена ў 186 годзе да нашай эры яго ўдавой, імператрыцай Люй-хоў, якая забараніла прыватную чаканкуNishijima (1986), 586.. У 182 годзе да н. э. Люй-хоў выпусціла бронзавую манету, якая была значна лягчэй, чым папярэднія. Гэта выклікала інфляцыю, якая распаўсюдзілася амаль па ўсёй краіне, якая доўжылася да 175 года да н. э., калі імператар Вэнь-ды дазволіў прыватным чаканшчыкі рабіць манеты масай прыкладна 2,6 грама.
У 144 годзе да н. э. імператар Цзін-дзі зноў адмяніў прыватную чаканку на карысць цэнтральнага ўрада і ваеначальнікаў. Таксама ён увёў новы від манетыNishijima (1986), 586—587.. Імператар У-дзі ў 120 годзе да н. э. таксама выпускае новую манету, а год пазней адмяняе ban liang па ўсёй краіне, замяніўшы яе манетай wushu (五銖) вагой 3,2 грамаNishijima (1986), 587.. Гэтая манета становіцца кітайскім стандартам аж да царавання дынастыі Тан (619-907 гады). Яе выкарыстанне некалькі разоў перарывалася на кароткі тэрмін з-за выпуску новых відаў грошай у часы праўлення Ван Мана, пакуль не было канчаткова зацверджана ў 40 годзе імператарам Гуан У-дзіEbrey (1986), 609; Bielenstein (1986), 232—233; Nishijima (1986), 587—588..