Кім Ён Сам (김영삼; , Кёнсан-Намда, Карэя) — дзяржаўны і палітычны дзеяч, прэзідэнт Рэспублікі Карэя з 25 лютага 1993 да 25 лютага 1998 г.
Скончыў Сеульскі ўніверсітэт. 3 1954 дэпутат Нацыянальнай асамблеі. У 1970-я г. ўзначальваў памяркоўную апазіцыю рэжыму прэзідэнта Пак Чжон Хі (лідар Новай дэмакратычнай партыі). Пасля прыходу да ўлады Чон Ду Хвана (1979) пазбаўлены права займацца палітычнай дзейнасцю. 3 1985 разам з Кім Тэ Чжунам узначальваў рух за дэмакратызацыю ў краіне, пасля разрыву з ім (1987) далучыўся да прэзідэнта Ро Дэ У (з 1990 яго пераемнік на пасадзе лідара Дэмакратычнай ліберальнай партыі). У 1993—1998 прэзідэнт Рэспублікі Карэя. Праводзіў курс на барацьбу з карупцыяй у дзяржаўным апараце.
Літаратура БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.261
Спасылкі
Артыкул на афіцыйным сайце Прэзідэнта Рэспублікі Карэя
Катэгорыя:Ваенныя Паўднёвай Карэі Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Паўднёвай Карэі Катэгорыя:Прэзідэнты Паўднёвай Карэі