Каломба (, ) — найбуйнейшы горад і фактычная (неафіцыйная) сталіца Шры-Ланкі (месца знаходжання ўрада і рэзідэнцыі прэзідэнта). Знаходзіцца ў Заходняй правінцыі, у акрузе Каломба. Насельніцтва — 672,7 тыс. жыхароў (2007)Sri Lanka: Districts & Major Cities — Statistics & Maps on City Population, насельніцтва Вялікага Каломба (уключае таксама буйныя гарады Моратува, Дэхівала-Маўнт-Лавінія і Шры-Джаявардэнепура-Котэ — афіцыйную сталіцу краіны) — 5361 тыс. жых. (2001).

Гісторыя Назва горада паходзіць ад сінгальскага «Kola-amba-thota», што значыць «мангавая гавань». Арабскія, кітайскія, рымскія купцы наведвалі гавань Каломба больш за 2000 гадоў назад. У VIII стагоддзі н.э. тут надоўга замацаваліся арабы, якія кантралявалі амаль увесь марскі гандаль сінгальскіх каралеўстваў. Партугальцы прыбылі сюды ў XVI стагоддзі і ператварылі ў цэнтр сваёй калоніі. У наступным стагоддзі горад захапілі галандцы, а ў 1802 Каломба стаў сталіцай брытанскай калоніі Цэйлон. З 1948 — сталіца дамініёна Цэйлон, з 1972 — Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікі Шры-Ланка. У 1983 афіцыйная сталіца была перанесена ў Шры-Джаявардэнепура-Котэ.

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Крыніцы

Катэгорыя:Былыя сталіцы

Катэгорыя:Парты Індыйскага акіяна Катэгорыя:Ваенныя парты Катэгорыя:Гарады Шры-Ланкі