Умань — карта Чаркаскай вобласці — горад у Чаркаскай вобласці Украіны. Размешчаны на р. Уманка. Насельніцтва — каля 80 тыс. жыхароў (2024).
Вядомы з 1616, горад з 1795.
Чыгуначная станцыя. Прадпрыемствы машынабудавання, лёгкай прамысловасці, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.
2 ВНУ. 3 музеі; карцінная галерэя.
У горадзе знаходзіцца дэндрапарк «Сафіеўка», помнік ландшафтнага тыпу садова-паркавага мастацтва канца XVIII — першай паловы XIX стагоддзя,.
Насельніцтва
Адукацыя і навука Уманскі нацыянальны ўніверсітэт садаводства Уманскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Паўла Тычыны Вядомыя асобы Дзмітрый Паўлавіч Генеральніцкі (1911—1972) — беларускі мастак і педагог. Юлія Львоўна Дазорац (1912—1997) — урач-тэрапеўт. Доктар медыцынскіх навук (1968), прафесар (1969). Лідзія Аляксандраўна Кітаева (нар. 1928) — беларускі архітэктар.
Гарады-пабрацімы
Зноскі
Літаратура
; ISBN 5-88500-020-4 (т. 3). У́мань // Українська радянська енциклопедія : у 12 т. / гол. ред. М. П. Бажан; редкол.: О. К. Антонов та ін. — 2-ге вид. — К. : Головна редакція УРЕ, 1984. — Т. 11, кн. 1 : Стодола — Фітогеографія. — С. 484—485. — 606, с., арк. іл. : іл., портр., карти с.
Спасылкі
Катэгорыя:Гарады Чаркаскай вобласці