Вуліца Леніна — вуліца ў цэнтральнай частцы Гродна. Даўжыня — 750 м ад вуліцы Ажэшкі да вуліцы Будзённага. Перасякаецца з вуліцай Карбышава.
Названая ў гонар расійскага тэарэтыка камунізму Уладзіміра Леніна.
Гісторыя Старыя назвы — Сафійская, Пілсудскага.
Пачала забудоўвацца ў першай палове XIX стагоддзя. Цяпер асноўную забудову складаюць дамы пачатку XX ст.
Забудова
Няцотны бок
№ 9 (вул. Карбышава) — Будынак пазямельна-сялянскага банка
№ 13 — Будынак даходнага дома
Цотны бок
№ 32 — будынак філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пабудаваны ў 1967 годзе па праекце архітэктара Аляксея Сарокіна як Дом палітычнай асветы. № 22 (вул. Карбышава) — Дом урача Тальгейма
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Вуліцы Гродна
Катэгорыя:Вуліцы Беларусі, названыя ў гонар Уладзіміра Леніна