Вуліца Максіма Багдановіча (ранейшыя назвы — Сярэдняя (1892), Садовая (1903), Gartenstr. (1915), Sadowa (1922), Ogrodowa (1926), gen. Litwinowicza (1935), Richthofen-Str.) — вуліца ў Гродна ў цэнтральнай частцы горада ў гістарычным раёне Новы Свет. Склалася як другасны завулак у першай палове XIX ст.Калектыў аўтараў: А. Вашкевіч, А. Госцеў, В. Саяпін і інш. Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы.. — Гродна-Вроцлаў: Вроцлаўская навуковая друкарня, 2012. — С. 49—50. — 370 с. — ISBN 978-93-61617-77-8..

Названая ў гонар Максіма Багдановіча (1891—1917) — беларускага паэта, публіцыста, літаратурнага крытыка.

Па адрасе вул. Багдановіча, 1 знаходзіцца Дом-музей Максіма Багдановіча. Будынак узведзены ў 1883 годзе, аднак, не з'яўляецца тым самым домам, дзе жыла сям'я будучага паэта ад 1892 да 1896 года. Шыльду павесілі на яго ў савецкія часы, паколькі гэта быў найбольш прадстаўнічы з захаваных драўляных дамоў на вуліцы.

Цікавыя аб’екты

Дом-музей Максіма Багдановіча (Гродна)

Спасылкі

Зноскі Катэгорыя:Вуліцы Гродна