Ганібал (у перакладзе з фінікійскай «дар Баала») Барка, больш вядомы як проста Ганібал (247-183 да н. э.) — карфагенскі палкаводзец. Лічыцца адным з найвялікшых палкаводцаў і дзяржаўных мужоў старажытнасці. Быў ворагам нумар адзін Рымскай рэспублікі і апошнім сапраўдным лідарам Карфагена перад яго падзеннем у серыі Пунічных войнаў. Сын Гамількара Барка.
Катэгорыя:Постаці Карфагена Катэгорыя:Ворагі Старажытнага Рыма Катэгорыя:Военачальнікі-самазабойцы Катэгорыя:Самазабойцы, якія прынялі яд Катэгорыя:Удзельнікі Пунічных войн Катэгорыя:Асобы на банкнотах