Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (Мінюст Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыццяўляць парадкаванне справаводства. Міністр юстыцыі прызначаецца і здымаецца з пасады Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. 22 красавіка 2024 года на пасаду міністра прызначаны Яўген Іосіфавіч Каваленка.

Склад Цэнтральны апарат — 2 галоўныя ўпраўлення, 11 упраўленняў, 1 дэпартаменце і 1 аддзел; управы юстыцыі абласцей і Мінска; натарыяльныя канторы і архівы; Рэспубліканскі працоўны арбітраж.

Задачы парадкаванне калектыўных рабочых спрэчак, архіўнай справы і справаводства; удзел у прававым забеспячэнні заканадаўчай дзейнасці прэзідэнта, Нацыянальнага сходу і ўраду; праўная ацэнка пастаноў Нацыянальнага банка, Акадэміі навук, ведамстваў ураду, Радаў і выканаўчых камітэтаў абласцей і Мінску; узгадненне праўных ацэнак і праверак правамоцнасці абласнымі ўправамі юстыцыі пастановаў мясцовых Радаў і выканаўчых камітэтаў; наладжанне атрымання, захоўвання і распаўсюджвання судамі і падпарадкаванымі ўстановамі поўных, праўдзівых і своечасовых праўных звестак; кіраванне і нагляд за натарыятам; кіраванне і нагляд за ўлікам актаў грамадзянскага стану; улік і нагляд за выкананнем устаноўчых дакументаў палітычных партый, прафесійных саюзаў, грамадскіх аб’яднанняў, міжнародных фондаў, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, Беларускай натарыяльнай палаты і міжнародных трацейскіх судоў; узгадненне і нагляд за ўлікам і касаваннем прадпрыемстваў, негандлёвых устаноў і індывідуальных прадпрымальнікаў; вядзенне адзінага ўліку юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў; забеспячэнне і перанавучанне супрацоўнікаў абласных, гарадскіх і раённых судоў, а таксама Беларускага ваеннага і міжгарнізонных судоў; нагляд за даследаваннямі ў галіне крыміналістыкі, дакументазнаўства, архівазнаўства, археаграфіі і судовай экспертызы, а таксама забеспячэнне ўкаранення сваіх парадаў у дзейнасць судоў і ўстаноў Дзяржаўнай архіўнай службы; наладжанне юрыдычных паслуг.

Паўнамоцтвы запыт ва ўстановах звестак аб справаводстве; стварэнне з ліку дзяржаўных спецыялістаў нарадаў для распрацоўкі заканадаўства, пастановаў ураду і міжнародных дамоў; перадача паўнамоцтваў падначаленым установам; устанаўленне наўпроставых сувязяў з адпаведнымі ўстановамі іншых дзяржаў і міжнароднымі арганізацыямі; ухваленне загадаў аб касаванні дапушчаных Нацыянальным банкам, Акадэміяй навук, ведамствамі ўраду, Радамі і выканаўчымі камітэтамі абласцей і Мінску парушэнняў парадку падрыхтоўкі, ухвалення, уліку і ацэнкі заканадаўства; падача прапаноў ва ўрад аб касаванні пастаноў яго ведамстваў, прэзідэнту аб прыпыненні пастаноў мясцовых Радаў або касаванні пастаноў мясцовых органаў выканаўчай улады, у Савет Рэспублікі аб касаванні пастановаў мясцовых Радаў; падача ва ўрад прапаноў аб звальненні падначаленых яму чыноўнікаў за невыкананне ведамасных загадаў; стварэнне, пераўтварэнне і касаванне падпарадкаваных устаноў; праверка ва ўстановах справаводсства і архіўнай справы.

Міністры Леанід Андрэевіч Дашук (21 лютага 1991 — 4 лютага 1994) Валянцін Алегавіч Сукала (27 кастрычніка 1994 — 8 студзеня 1997) Генадзь Мікалаевіч Варанцоў (23 студзеня 1997 — 21 верасня 2001) Віктар Рыгоравіч Галаванаў (1 кастрычніка 2001 — 4 кастрычніка 2011) Алег Леанідавіч Сліжэўскі (13 снежня 2011 — 18 кастрычніка 2021) Сяргей Мікалаевіч Хаменка (18 кастрычніка 2021 — 11 красавіка 2024) Яўген Іосіфавіч Каваленка (з 22 красавіка 2024)

Гл. таксама Міністэрства юстыцыі БССР Міністры юстыцыі Рэспублікі Беларусь Народныя камісары і міністры юстыцыі БССР

Крыніцы

Спасылкі Міністэрства юстыцыі Беларусі

Юстыцыя Катэгорыя:З’явіліся ў 1991 годзе Катэгорыя:Права Беларусі Катэгорыя:Калектарная вуліца (Мінск)