Зыгмунт (Сігізмунд) Станіслававіч Мінейка, або Мінейка-Газдава (; , Вільня — , Афіны, Грэцыя; псеўданім: Баравы) — кіраўнік паўстання 1863—1864 гадоў у Ашмянскім павеце.
Біяграфія У 1852—1858 гадах Зыгмунт вучыўся ў гімназіі ў Вільні (у тыя ж гады вучнем гімназіі быў Францішак Багушэвіч), а пасля яе заканчэння паступіў у Мікалаеўскае інжынернае вучылішча ў Санкт-Пецярбургу, аднак у 1861 годзе ён вярнуўся дадому, дзе прыняў удзел у польскіх маніфестацыях і агітацыі сярод сялян. Сярод іншага, Мінейка, пераапрануўшыся ў сялянскую вопратку, распаўсюджваў беларускі ананімны сатырычны твор «Гутарка старога дзеда». Ратуючыся ад арышту, Зыгмунт пакінуў Расійскую імперыю і прыбыў у Геную, дзе паступіў у Польскую ваенную школу, заснаваную Джузэпэ Гарыбальдзі. Пазней Мінейка чытаў там лекцыі пра ваенныя ўмацаванні.
У час паўстання з 1863 года ў атрадах М. Лангевіча. Паўстанцкі ваенны начальнік Ашмянскага павета, камандзір атрада. 3(15) чэрвеня 1863 г. атрад быў разбіты пад Расолішкамі (цяпер у Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці), Мінейка палонены і прыгавораны да пакарання смерцю. Толькі праз хабар удалося змяніць прысуд на 12 гадоў катаргі ў Сібіры.
Адзін з кіраўнікоў арганізацыі ссыльных. У 1865 годзе З. Мінейка збег з катаргі разам з Вашкевічам і доктарам Акінчыцам, затым выехаў за мяжу. Скончыў акадэмію генштаба ў Парыжы (1868).
Мінейка пражыў у Асманскай імперыі 20 гадоў. Будучы інжынерам, ён прымаў удзел у будаўніцтве чыгунак, мастоў і каналаў у Балгарыі, Фракіі, Фесаліі і Эпіры. З 1891 года — у Грэцыі, удзельнічаў у вайне з Турцыяй за Крыт, быў папулярызатарам Алімпійскіх гульняў 1896 года ў Афінах, адкуль пісаў рэпартажы ў польскія газеты.
Першы раз пасля ўцёкаў з Сібіры наведаў радзіму ў 1911 годзе. У 1922 і 1923 гадах наведаў Польшчу, дзе сустрэўся з маршалам Пілсудскім і атрымаў узнагароды за ўдзел у паўстанні 1863 года.
Ганаровы грамадзянін Грэцыі. Аўтар успамінаў.
Масон; быў у масонскіх ложах Расійскай імперыі, Францыі, Італіі, Грэцыі. На пахаванне Мінейкі ў Афінах прыехалі тысячы масонаў.
Сям'я Ажаніўся з грачанкай Празерпінай Манарыс, іх дачка Зоф’я — жонка Георгіяса Папандрэу-старэйшага (1888—1968), вядомага палітыка, прэм’ер-міністра ўрада Грэцыі ў эміграцыі (1944—1945), а таксама ў 1963—1965 гадах.
Сын Георгіяса — Андрэас Папандрэу (1919—1996) быў стваральнікам PASOK, прэм’ерам Грэцыі ў 1981—1989 і 1993—1996 гадах. Праўнукам Зыгмунта Мінейкі з’яўляецца вядомы грэчаскі палітык, кіраўнік Усягрэчаскага сацыялістычнага руху (PASOK), прэм’ер-міністр Грэцыі ў 2009—2011 гадах Георгіяс Папандрэу-малодшы.
Памяць У гонар Мінейкі названыя сярэдняя школа пры пасольстве Польшчы ў Афінах і вуліца ў Ашмянах.
Зыгмут Мінейка згадваецца ў рамане Тадэвуша Канвіцкага «Польскі комплекс» (1977).
Творы
Літаратура
Клейн Б. Фамильный портрет // Клейн Б. Время выбора. — Мн., 1987; Орлов В. Почетный гражданин Эллады // Дело (Восток + Запад). 1995, № 5; PSB;
Спасылкі Леанід Маракоў. МІНЕЙКА Зыгмунт Genealogia Mineyków, szukanie swojej przeszłości
Фотаздымкі Зыгмунта Мінейкі і яго сям’і
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Ашмянскім раёне Катэгорыя:Афіцэры ордэна Збавіцеля Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў Катэгорыя:Прысуджаныя да смяротнага пакарання Катэгорыя:Эмігранты з Расійскай імперыі Катэгорыя:Удзельнікі франка-прускай вайны Катэгорыя:Беларусы ў Грэцыі Катэгорыя:Ваенныя інжынеры Катэгорыя:Ваенныя Грэцыі Катэгорыя:Класічныя археолагі Катэгорыя:Спартыўныя журналісты Катэгорыя:Журналісты XIX стагоддзя Катэгорыя:Мемуарысты Катэгорыя:Масоны Расіі Катэгорыя:Масоны Італіі Катэгорыя:Масоны Францыі Катэгорыя:Масоны ВУФ Зыгмунт