Фрэнсіс Скот Кей ФіцджэральдНапісанне Фіцджэральд (з «ь») як адзінае дае БЭ ў артыкуле пра Фрэнсіса Скота Фіцджэральда (Т. 16, С. 419), напісанні Фіцджэралд і Фіцджэральд як раўназначныя дае БЭ ў артыкуле пра Элу Фіцджэралд (Т. 16, С. 419), пры гэтым, таксама БЭ дае напісанне Фіцджэралд (без «ь») як адзінае ў артыкуле пра Джона Кенэдзі (Т. 8., С. 232). Такім чынам, абодва варыянты можна ўжываць, пакуль напісанне не будзе пэўна вызначана аўтарытэтнай крыніцай. (; 1896—1940) — амерыканскі пісьменнік, вядомы раманамі і апавяданнямі, якія апісваюць так званую амерыканскую «эпоху джаза» 1920-х гадоў.
Вядомасці аўтара таксама спрыяла выстаўленае на «ўсеагульны агляд» асабістае жыццё Фіцджэральда з жонкай Зэльдэн. Творчасць Ф. С. Фіцджэральда — адна з самых выдатных старонак амерыканскай літаратуры 20 стагоддзя, часу яе вышэйшага росквіту. Яго сучаснікамі былі Драйзер і Фолкнер, Форэст і Хэмінгуэй, Сэндберг і Т. Вульф. У гэтай выдатнай плеядзе, намаганнямі якой амерыканская літаратура ў 1920-я — 1930-я гады ператварыліся ў адну з найбуйнейшых літаратур свету, Фіцджэральду належыць яркая роля. Пісьменнік незвычайнага тонкага складу, ён храналагічна адкрыў новую эпоху ў развіцці амерыканскай літаратуры, першым загаварыў ад асобы пакалення, якое ўступае ў жыццё пасля глабальнай катастрофы Першай сусветнай вайны, захаваўшы ў глыбока паэтычных, напісаных тым часам з вялікай выразнасцю вобразы, не толькі яго мары і расчараванні, але і непазбежнасць краху ідэалаў, далёкіх ад сапраўдных гуманістычных каштоўнасцяў.
Творчасць
Раманы Па той бок раю (This Side of Paradise, 1920) Прыгожыя і асуджаныя (The Beautiful and Damned, 1922) Вялікі Гэтсбі (The Great Gatsby, 1925) Пяшчотная ноч (Tender Is the Night, 1934) Апошні магнат (The Last Tycoon, 1941)
П’есы Агародніна (The Vegetable, 1923)
Беларускія пераклады Вялікі Гэтсбі. Кнігаўка, 2023.
Спасылкі
Катэгорыя:Пісьменнікі ЗША XX стагоддзя