Брэсцкае гета (16 снежня 1941 — 18 кастрычніка 1942) — месца, куды прымусова былі пераселеныя яўрэі горада Брэста і наваколляў у ходзе пераследу і знішчэння яўрэяў падчас германскай акупацыі тэрыторыі Беларусі ў Другую сусветную вайну.
Гісторыя Гета было створана 16 снежня 1941 года. У яго ўвайшлі вуліца Маякоўскага, бульвар Касманаўтаў, вуліцы Гогаля, Маскоўская, Дзяржынскага, Кірава (шырокі кут), мяжа паміж былой бальніцай і Мухаўцам. Па стане на снежань 1941 года ў гета пражывала 18 тысяч чалавек.
Маскоўская вуліца (дарога з Варшавы ў Мінск і Маскву) была падзелена на дзве няроўныя часткі: вялікую, размешчаную на поўначы, і меншую, якая ахоплівала паўднёвую частка раёна пражывання яўрэяў . У гета была бальніца і крамы.
У гета сачылі за парадкам 60 супрацоўнікаў юдэнратаEmanuel Joffe pisze z kolei o Judenracie składającym się z 12 osób, zob.: Emanuil Ioffe, «Belorusskie evrei: tragediâ i geroizm: 1941—1945», Mińsk 2003]. Старшынёй юдэнрата абралі Херша РозэнбергаTamże.
У студзені 1942 года былі створаны падпольныя арганізацыі Супраціўлення. Адзін з арганізатараў — Міхаіл Амелінскі, афіцэр польскай арміі.
Увосень 1942 года немцы запатрабавалі ўзносы (грошы, каштоўнасці) ад яўрэяў пад пагрозай ліквідацыі гета. Нягледзячы на значныя ўзносы, у перыяд з 15 па 18 кастрычніка гета было ліквідавана. Большасць яўрэяў былі забітыя, а астатняя частка была сагнана на працу ў ГерманіюInformacja na stronach Jewish Genealogy. У жывых з усіх вязняў гета засталося 19 чалавек.
Ушанаванне памяці
У памяць аб ахвярах ліквідацыі гета пасля вайны быў усталяваны мемарыял і абеліскGrzegorz Rąkowski, «Czar Polesia», Pruszków 2001.
Перапахаванне У студзені — сакавіку 2019 года падчас будаўніцтва элітнага квартала ў цэнтры горада, на рагу вуліц Куйбышава і Машэрава былі знойдзеныя парэшткі забітых яўрэяў. На месцы расстрэла беларускія ваенныя пашукавікі працавалі каля двух месяцаў. Чалавечыя косткі знаходзілі на глыбіні 1,5 метра, у многіх чэрапах былі дзіркі ад агнястрэльных раненняўnews.tut.by . Парэшткі 1214 вязняў Брэсцкага гета перапахавалі 22 мая. Жалобная цырымонія прайшла ў гэты дзень на Паўночных могілках пад Брэстам ля памятнага знака, дзе раней былі пахаваныя рэшткі 1549 яўрэяў, закатаваных фашыстамі ў гады вайны. Удзел у цырымоніі ўзялі кіраўніцтва горада, прадстаўнікі дыпламатычных місій Германіі, Польшчы, Расіі, ЗША, Украіны, Чэхіі і іншых краін, члены яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і іудзейскіх рэлігійных грамад Ізраіля і Беларусі і іншыяb-g.bynashaniva.by.
Фільмы «Брэсцкае гета» — дакументальны фільм Ёнаса Місявічуса, Алены Якавіч і Іллі Альтмана
Літаратура
Спасылкі
Архіў 64th Брэсцкае гета Гісторыя помніка Над Бугам
Катэгорыя:Гета ў Беларусі Катэгорыя:1941 год у Брэсце Катэгорыя:1942 год у Брэсце