Ло́ндан ( ) — сталіца Вялікабрытаніі, а таксама адміністрацыйны цэнтр Англіі, ядро канурбацыі Вялікага Лондана.
Насельніцтва больш за 8 млн чал — найбуйнейшы горад на Брытанскіх астравах і другі па колькасці насельніцтва горад Еўропы (пасля Масквы). Плошча мегаполіса складае 1 706,8 км².
Размешчаны на паўднёвым усходзе Англіі, у нізоўях ракі Тэмза. Галоўны транспартны вузел краіны, найбуйнейшы брытанскі марскі порт і цэнтр авіязносінаў. Чыгуначныя і аўтамабільныя зносіны з краінамі Еўропы — праз ЕўратунэльЛондон.
Шматлікія сусветна вядомыя славутасці: Вэстмінстэрскае абацтва, комплекс Вэстмінстэрскага палаца з гадзіннікавай вежай, сабор Святога Паўла, крэпасць Таўэр, Брытанскі музей і іншыя.
Лондан размяшчаецца на нулявым мерыдыяне, які таксама часта завуць грынвіцкім (па назве раёна Грынвіч, які ён перасякае).
Адлегласць па прамой паміж Лонданам і Мінскам — кмАдлегласці паміж гарадамі.
Назва
Паходжанне назвы Сучасная назва горада — Лондан — узыходзіць да яго лацінскага наймення «Ландыніум» (). Адзінага меркавання адносна паходжання гэтага слова няма, але вучонымі неаднаразова высоўваліся гіпотэзы пра яго этымалогію. Вось чатыры найбольш папулярных здагадкі: Назва — лацінскага паходжання, і ўтворана ад рымскага асабістага імя, які пазначае «апантаны»http://geosfera.info/evropa/velikobritaniya/40-london-finansovyj-centr-evropy.html Лондан — Фінансавы цэнтр Еўропы; Назва — лацінскага паходжання, і паходзіць ад слова Lond, што азначае «Дзікае (гэта значыць зарослае лесам) месца»; Назва — кельцкага паходжання, і складаецца з двух слоў: Llyn (возера) і Dun («дун», умацаванне): у кельцкі перыяд горад зваўся Llyndid; корань «-дун» таксама сустракаецца ў назве шматлікіх іншых кельцкіх тапонімаўhttp://planeta-imen.narod.ru/toponim/eurmaincity.html НАЗВАНИЯ СТОЛИЦ ЕВРОПЕЙСКИХ ГОСУДАРСТВ; Назва паходзіць ад слова Plowonida, што азначае «Разлітая рака»Legends of London’s Origins.
Неафіцыйныя назвы Лондана Калісьці англічане звалі Лондан The Big Smoke (або The Great Smog). Гэта назва можна літаральна перавесці як «Вялікі дым». Звязана гэта вызначэнне, зразумела, са знакамітым лонданскім смогам XIX—XX стагоддзяў.http://planetashkol.ru/articles/4409/ Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыіhttp://www.privet-london.ru/150/info.html Гід па Лондане
Іншая неафіцыйная назва горада — The Great Wen. Wen — гэта старое англійскае слова, якое перакладаецца літаральна як «фурункул», што ў гэтым кантэксце азначае «перанаселены горад». Што да мянушак раёнаў, то Сіці часта таксама завуць «квадратнай міляй», паколькі раён па плошчы ледзь перавышае квадратную мілю. Гэтыя два тропы таксама выкарыстоўваюцца для абагульненага абазначэння фінансавага сектара брытанскай эканомікі, паколькі большасць фінансавых кампаній і банкаў на працягу некалькіх стагоддзяў па традыцыі канцэнтраваліся ў Сіці .
Гісторыя Лондана
Заснаванне горада і рымскі перыяд
Лондан быў заснаваны ў 43 годзе н.э., падчас уварвання ў Брытанію рымлян на чале з імператарам Клаўдзіем. Існуе тэорыя, што ўжо да часу ўварвання на гэтай тэрыторыі існавала буйнае паселішча, але падчас археалагічных раскопак нічога падобнага не было выяўлена. Зрэшты, большая частка гістарычнага цэнтра раскопкам не падвяргалася, і існаванне паселішча да ўварвання цалкам адмаўляць нельга.
Спачатку Лондан займаў вельмі невялікую тэрыторыю. У XIX стагоддзі археолагамі было ўстаноўлена, што даўжыня горада з усходу на захад складала прыкладна 1 мілю (каля 1,6 км), а з поўначы на поўдзень — прыкладна 0,5 мілі (каля 0,8 км).http://www.tartaria.ru/dikobr74.html Тартария. Ру — родовые поместья и родовые поселения
Прыкладна ў 60 годзе н.э. горад падвергся нападу брыцкай каралевы Баўдзікі (Баадыцэі) і значная частка Лондана была аддана агню. Рымляне адказалі на гэта захопам прыкладна 80 000 брытаўhttp://www.istorya.ru/book/womenofrome/22.php Жанчыны ў гісторыі Рыма. Баўдзіка. Неўзабаве пасля гэтага адбылася бітва паміж брытамі і рымлянаміТацыт. Аналы. Кніга XIV. Па ўстояным меркаванні, бітва адбылася на месцы сучаснага вакзала Кінгс-Крос, а Баўдзіка, пацярпеўшы паражэнне, скончыла жыццё самагубствам, прыняўшы яд.
Рымляне аднавілі горад за некалькі гадоў, па выразным гарадскім плане. Неўзабаве Ландыніум стаў адным з найважнейшых населеных пунктаў Рымскай Брытаніі. У II стагоддзі ён дасягнуў росквіту — да 100 годзе Ландыніум стаў сталіцай Брытаніі, змяніўшы Колчэстэр, насельніцтва складала каля 60 000 чалавек. У горадзе знаходзіліся найважнейшыя адміністрацыйныя будынкіhttp://www.russianvoyage.ru/index.php/velikob/2010-08-22-16-09-50/6244-2010-08-22-16-03-30 ЛОНДОН.
Прыкладна ў 200 годзе Брытанія была падзелена на дзве часткі — Верхнюю і Ніжнюю. Ландыніум стаў сталіцай Верхняй Брытаніі. Прыкладна ў той жа час была пабудавана так званая Рымская сцяна — абарончае ўмацаванне па перыметры горада, рэшткі якой захаваліся ў цэнтры сучаснага Лондана. У канцы IV стагоддзя Брытанія была падзелена нанова, і Ландыніум стаў сталіцай правінцыі Максіма Цэзарэнсіс. У V стагоддзі рымляне пакінулі Ландыніум, і горад стаў паступова засяляцца брытамі.
Саксонскі перыяд і Сярэднявечча
У сярэдзіне VI стагоддзі Люндэнбург («Лонданскае ўмацаванне», саксонская назва Ландыніума) быў уключаны ў склад Усходнесаксонскага каралеўства. У 604 годзе кароль Саеберт прыняў хрысціянства, і ў горадзе ўпершыню з’явіўся біскуп. Першага лонданскага біскупа клікалі Мелітыус. Тады ж быў пабудаваны сабор Святога Паўла. Меркавана, першапачаткова гэта была досыць сціплая капэла. Пазней сабор быў разбураны язычнікамі-спадчыннікамі Саеберта.
У канцы VII стагоддзі прыкладна ў паўтары кіламетрах ад Люндэнбурга было заснавана саксонскае паселішча Люндэвік (гэта значыць Лонданскае паселішча)Трыз, Джэфры — «Лондан. Кароткая гісторыя». Мабыць, у Люндэвіку знаходзілася гавань для гандлёвых караблёў і байдаў.
З 730 года горад перайшоў пад уладу Мерсіі, буйнога англійскага каралеўства. У IX стагоддзі Люндэнбург падвергся нападу вікінгаў. Яны кантралявалі горад на працягу дваццаці гадоў, пасля чаго кароль Альфрэд Вялікі заключыў з захопнікамі мір. Аднак у 1013 годзе Люндэнбург быў ізноў акупаваны вікінгамі і знаходзіўся пад іх уладай да 1042 года.
У 1066 годзе пасля перамогі пры Гастынгсе каралём Англіі стаў Вільгельм Заваёўнік. Каранацыя прайшла ў толькі што дабудаваным Вэстмінстэрскім абацтве. Вільгельм даў жыхарам Лондана некаторыя прывілеі ў параўнанні з жыхарамі іншых гарадоў. Пры яго кіраванні на паўднёвым усходзе горада было пабудавана ўмацаванне, цяпер вядомае як Таўэр. У 1097 яго сын Вільгельм II пачаў будаўніцтва Вэстмінстэр-хола, які паслужыў асновай Вэстмінстэрскага палаца. У 1176 годзе пачалося будаўніцтва знакамітага Лонданскага моста, які праіснаваў каля 600 гадоў.
У маі 1216 года Лондан быў у апошні раз акупаваны замежнымі войскамі — горад захапіў французскі кароль Людовік VIII, спыніўшы панаванне Іаана Беззямельнага. Пазней супраць Людовіка паўсталі яго ўласныя бароны, і ўлада ў краіне з іх дапамогай ізноў перайшла ў рукі англічан. Такім чынам, Лондан з’яўляецца адзінай еўрапейскай сталіцай якая не была захоплена ворагам ні разу за апошнія амаль 8 стагоддзяў.
Чума, якая лютавала ў XIV стагоддзі ў Еўропе, не абышла бокам і Лондан. «Чорная смерць» прыйшла ў Англію ў 1348 годзе. Дакладная колькасць памерлых у Лондане невядома, але мяркуецца, што ахвярамі чумы сталі ад 30 да 50 тысяч чалавек.
Эпідэмія стала ўскоснай прычынай сялянскага паўстання пад правадырствам Уота Тайлера (1381), падчас якога Лондан падвергся рабаванню і спусташэннюНовы энцыклапедычны слоўнік Бракгаўза і Ефрона. Сяляне штурмам узялі Таўэр, забілі лорда-канцлера (важная дзяржаўная пасада ў сярэднявечнай Англіі), архібіскупа кентэрберыйскага Сімона і хавальніка каралеўскай скарбніцы. Паўстанне было ў выніку падушана каралеўскімі войскамі, а сам Тайлер забіты падчас перамоў набліжанымі караляВялікая савецкая энцыклапедыя.
У Сярэднявеччы Лондан падзяліўся на дзве асноўных часткі — адміністрацыйны і палітычны Вэстмінстэр і гандлёвы Сіці. Гэты падзел захоўваецца і дагэтуль. Для Сярэднявечча Лондан мог лічыцца вялікім горадам — у 1300 годзе ў ім пражывала прыкладна 80 000 чалавек. Склалася і гарадское самакіраванне — главой Лондана стаў лорд-мэр.
Лондан у XVI—XVIII стагоддзях
З прыходам да ўлады дынастыі Цюдораў у Англіі пачалася эпоха абсалютнай манархіі. Цэнтралізацыя ўлады ў руках караля прывяла да таго, што сталіца стала развівацца і багацець яшчэ хутчэй, чым раней. Спрыяльна адбіліся на горадзе часы кіравання Генрыха VIII і Эдуарда VI — былі заснаваны знакамітыя лонданскія паркі Гайд-парк і Кенсінгтон-гардэн і адкрыта некалькі буйных бальніцПеўснер, Нікалаус — «Лондан. Сіці і Вэстмінстэр».
Рэфармацыя, якая адбылася ў Англіі пры Генрыху VIII, не скончылася, у адрозненне ад іншых краін, кровапраліццем: тут царкоўныя пераўтварэнні кантраляваліся каралём і былі ініцыяваны «зверху», а не «знізу», як у большасці іншых краін. Пасля Рэфармацыі каля паловы плошчы Лондана было занята рэлігійнымі збудаваннямі і прыкладна трэць насельніцтва складалі манахі. Сітуацыя змянілася ў 1538—41 гадах, пасля таго, як Генрых VIII выдаў закон аб вяршэнстве караля над царквой. Пасля гэтага значная частка царкоўнай маёмасці была канфіскавана і перададзена ў рукі каралю і яго найбліжэйшым васалам.
Лондан развіўся да аднаго з найбуйнейшых гандлёвых цэнтраў Еўропы. У горадзе квітнелі малыя прадпрыемствы, а буйныя англійскія ўладальнікі вялі свой гандаль па ўсім свеце — ад Расіі да Амерыкі. У прыватнасці, каралева Елізавета I прымала паслоў з Масковіі ў садах прыгарадаў Лондана РычмандзеРоманюк С. К. «Русский» Лондон//Наука и жизнь. № 7, 2003.. Ствараліся гіганцкія кампаніі, такія як Ост-Індская ў 1600 годзе. Пасля таго, як у 1572 годзе іспанцы захапілі і разрабавалі буйны галандскі горад Антверпен, Лондан стаў найбуйнейшым цэнтрам гандлю на Паўночным моры. Імкліва павялічвалася насельніцтва сталіцы — з 50 000 чалавек у 1530 годзе да 225 000 у 1605 годзе. Таксама ў XVI стагоддзі з’явіліся першыя карты Лондана. З’явіліся першыя публічныя тэатры, самым папулярным з якіх стаў «Глобус», у якім ішлі п’есы Уільяма Шэкспіра.
У XVI стагоддзі ў Вест-Эндзе пачалі сяліцца арыстакраты і прыдворныя. Неўзабаве раён стаў адным з самых прэстыжных месцаў горада. Дагэтуль дом у Вест-Эндзе з’яўляецца пропускам у вышэйшы свет Лондана.
Падчас Англійскай грамадзянскай вайны Лондан заняў бок Парламента. Былі створаны войскі апалчэння і збудаваны абарончыя ўмацаванні, каб абараніць горад ад раялістаў, якія чым далей, тым бліжэй прасоўваліся да сталіцы — бітва пры Брэнтфардзе адбылася ўсяго ў некалькіх мілях ад Лондана. Аднак добра арганізаваная абарона не дазволіла каралеўскім войскам узяць горад, што і сыграла вырашальную ролю ў вайне — захоўваемыя ў Лондане багацці дапамаглі Парламенту атрымаць перамогу.
У Лондане, як і ва ўсіх еўрапейскіх гарадах таго часу, адсутнічалі каналізацыя і сістэма аховы здароўя, да таго ж, горад быў вельмі перанаселены, і таму там рэгулярна ўспыхвалі эпідэміі са шматлікімі сотнямі, а парой і тысячамі ахвяр. Але самая страшная здарылася ў сярэдзіне XVII стагоддзя, у 1665—1666 гадах. У Англіі яе завуць Вялікай Чумой (). У Лондане ахвярамі эпідэміі сталі прыкладна 60 000 чалавек (пятая частка горада). Сэмюэл Піпс, хранікёр горада, запісаў 4 верасня 1665 года наступнае: «За тыдзень памерла больш за 7 400 чалавек, з іх 6 000 — ад чумы. Дзень ноч амаль без перапынку з вуліцы даносіцца пахавальны звон царкоўных званоў»Хронікі Лондана Сэмюэла Піпса.
Адразу пасля заканчэння эпідэміі здарылася яшчэ адна катастрофа — Вялікі лонданскі пажар 1666 года. Калі Вялікая Чума пакасіла насельніцтва Лондана, то пажар нанёс сур’ёзную матэрыяльную шкоду, знішчыўшы 13 200 дамоў (каля 60 % горада) і 87 цэркваў (у тым ліку стары сабор Святога Паўла). Як ні дзіўна, але ў агні загінула ўсяго восем чалавек, затое многія засталіся без жытла і пазбавіліся ўсіх сродкаў да існавання.