Лі́ма () — самы буйны горад, сталіца Перу, цэнтр дэпартамента Ліма. Плошча горада 804 км², разам з прыгарадамі 4310 км². Знаходзіцца на раўніне паміж падножжам Андаў і ўзбярэжжам Ціхага акіяна, на рацэ Рымак. Буйнейшы транспартны вузел краіны, праходзіць Панамерыканская шаша. Марскі порт — Кальяа, амаль зліўся з Лімай. Міжнародны аэрапорт Хорхэ Чавеса. Галоўны эканамічны і культурны цэнтр краіны. Патронка горада — Роза Лімская.

Гісторыя Заснаваны ў 1535 годзе іспанскім канкістадорам Франсіска Пісара. У 16-пачатку 19 стагоддзя цэнтр іспанскіх каланіяльных уладанняў у Паўднёвай Амерыцы і сталіца і віцэ-каралеўства Перу. У 1551 годзе заснаваны Каталіцкі ўніверсітэт (старэйшы ў Паўднёвай Амерыцы). Пасля абвяшчэння незалежнасці ад Іспаніі ў 1821 годзе Ліма — сталіца рэспублікі Перу. У 1687 і 1746 гадах горад зруйнаваны землетрасеннямі. З 1839 года выдаецца газета «El Comercio». У Ціхаакіянскую вайну 1864-66 і Салетравую вайну горад акупіравалі войскі Чылі. Ліма доўгі час (з 1884 па 1929 год) знаходзілася ў стане глыбокага эканамічнага крызісу. Толькі к 1930-м гадам становішча горада пачало стабілізавацца. Аднак у перыяд палітычнай нестабільнасці, якая доўжылася з сярэдзіны 1940-х гадоў да пачатку 1990-х, у сталіцы зноў адзначаліся масавае беспрацоўе і высокі ўзровень інфляцыі.

З 1993 года ў эканоміцы Перу азначыўся некаторы прагрэс, на пачатку 1994 эканоміка сталіцы і краіны ў цэлым пачала стабільна развівацца. У цяперашні час эканоміка-палітычную абстаноўку ў Ліме можна ахарактарызаваць як стабільную.

Насельніцтва Дынаміка насельніцтва не ўлічвае прыгарадаў Лімы і горад-спадарожнік Кальяа.         Год         Насельніцтва 1614 26.400 1791 56.600 1812 63.900 1820 64.000 1827 60.000 1839 55.100 1850 80.000 1861 100.000 1877 101.500 1890 103.900 1896 113.000 1900 103.900 1908 140.900 1920 176.500 1925 260.000         Год         Насельніцтва 1927 200.000 1931 373.900 1940 533.600 1945 657.800 1951 835.000 1953 964.000 1961 1.262.100 1969 2.541.300 1972 2.821.607 1981 3.969.917 1993 5.358.077 1997 5.930.318 2000 6.271.430 2005 6.445.974 2007 6.960.943

Архітэктура і памятныя мясціны Горад захаваў прамавугольную сетку вуліц каланіяльнага часу. У цэнтры — стары горад з архітэктурнымі помнікамі, на паўночным захадзе — прамысловы раён, на паўднёвым захадзе — дзелавыя кварталы, на поўдні і паўднёвым усходзе — раёны асабнякоў. Вакол галоўнай плошчы Пласа дэ Армас знаходзяцца Кафедральны сабор Лімы (1572—1797), Палац прэзідэнта (1937-38, неакаланіяльны стыль). У 16-18 стагоддзях у стылі барока пабудаваны комплексы кляштараў (Сан-Франсіска, 1556—1624; Санта-Дамінга, сярэдзіна 16 стагоддзя; Ла Мерсед, 1628-30) і цэрквы са складанай разьбой на парталах і ў інтэр’ерах, палацы (Торэ-Талье, 1735), жылыя дамы з унутранымі дварамі, драўлянымі балконамі, ляпнымі парталамі. У 19 стагоддзі будавалі ў духу эклектызму, у 1-й палове 20 стагоддзя — у «неаперуанскім стылі» (будынак Саюза архітэктараў, 1947), у 2-й палове 20 стагоддзя — у стылі тагачаснай амерыканскай і еўрапейскай архітэктуры (жылы раён Магутэ, 1952). Гістарычны цэнтр Лімы ўнесены ЮНЕСКА ў 1991 годзе спіс Сусветнай спадчыныЮНЕСКА: Запіс аб унясенні Старога горада Лімы ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Эканоміка Ліма і яе прыгарады вырабляюць 80 % прадукцыі апрацоўчай прамысловасці Перу. Тут сканцэнтраваны металаапрацоўчая, хімічная, тэкстыльная, абутковая, рыбаперапрацоўчая, электрабудаўнічая, аўтамабільная прамысловасці. Таксама ў сталіцы сканцэнтраваны ўсе фінансавыя і банкаўскія цэнтры дзяржавы. У горадзе вялікая колькасць прадстаўніцтваў офісаў замежных карпарацый і кампаній. Даволі інтэнсіўна развіваецца турыстычны бізнэс.

Навука і адукацыя Універсітэты, у тым ліку Сан-Маркас (з 1551), тры акадэміі навук.

Транспарт Метрапалітэн Лімы

Музеі Музей золата ў Перу Музей Ларка Нацыянальны музей перуанскай культуры Нацыянальны музей антрапалогіі і археалогіі Музей натуральнай гісторыі «Хаўер Прада»

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Хаўер Перэс дэ Куэльяр, 5-ы Генеральны сакратар ААН. Алан Гарсія, прэзідэнт Перу. Ісабель Альендэ, чылійская пісьменніца. Іма Сумак, перуанская оперная спявачка. Барыс Вальеха, амерыканскі мастак.

Крыніцы

Літаратура

Henry A. Dietz: Urban poverty, political participation, and the state. Lima, 1970—1990. University of Pittsburgh Oress, Pittsburgh 1998 (тэкст цалкам) Peter Faecke: Lima, die Schöne, Lima, die Schreckliche. Edition Köln, Köln 2005, ISBN 3-936791-16-3

Катэгорыя:Гарады Перу

Катэгорыя:Сталіцы дзяржаў