Манро́вія () — горад у Афрыцы, сталіца Ліберыі, на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна, у вусці ракі Сент-Пол. Адміністрацыйны цэнтр графства Мантсерада.
Гісторыя Заснаваны ў 1822 годзе былымі рабамі з ЗША (названы ў гонар прэзідэнта ЗША Дж. Манро). З 1847 года сталіца Ліберыі. У 1961 годзе адбылася канферэнцыя 20 недалучаных краін Афрыкі, якая дала пачатак стварэнню Арганізацыі афрыканскага адзінства.
Эканоміка Металаапрацоўцы, цагельны завод. Аўтамайстэрні. Мэблевыя і харчовыя прадпрыемствы. Марскі порт (вываз каўчуку, жалезнай руды, пальмавага алею). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнародны аэрапорт Робертсфілд (за 60 км ад горада)Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 203. — 671 с. с илл..
Адукацыя і культура Універсітэт Ліберыі. Нацыянальны музей.
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Крыніцы
Літаратура
Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 203. — 671 с. с илл.
Катэгорыя:Гарады Ліберыі