Малаба () (да 1973 года Санта-Ісабель, Santa Isabel) — былая сталіца Экватарыяльнай Гвінеі, на востраве Біёка Атлантычнага акіяна. Адміністрацыйны цэнтр правінцыі Паўночны Біёка.

Эканоміка і транспарт Міжнародны аэрапорт. Марскі порт у заліве Біяфра (частка Гвінейскага заліва) — вываз какава, кавы, садавіны. Лесапільныя, дрэваапрацоўчыя, прадпрыемствы харчасмакавай прамысловасці, вытворчасць пальмавага алею і мыла.

Насельніцтва Колькасць насельніцтва — 40 тысяч жыхароў (1986), 60065 жыхароў (1994), 132 440 чалавек (2001), 187302 жыхароў (2012).

Гісторыя Заснаваны ў 1827 годзе англічанамі як паселішча Порт-Кларэнс. У 1843—1968 гадах адміністрацыйны цэнтр Іспанскай Гвінеі.

4 студзея 2026 года сталіца Экватарыяльнай Гвінеі перанесена ў Сьюдад-дэ-ла-Пас.

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Гарады Экватарыяльнай Гвінеі Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1827 годзе